(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

среда, 31 мая 2017 г.

ДУМКІ І ПАЧУЦЦІ

Бываюць хвіліны, калі табе востра не хапае былых сяброў. З дзяцінства і юнацтва - тых, з кім разам увайшлі у дарослае жыццё і захавалі сяброўскія адносіны, але прастора і адлегласці, ці што яшчэ, не даюць магчымасьці зараз быць побач. І вось стаіш ты ў гэтыя кароткія хвіліны сярод цяпер блізкіх табе людзей крыху разгублены, быццам бы адзін. Добра, што тое не доўгі час.

четверг, 25 мая 2017 г.

ПРЫТЧА

 Я прасіў у Бога забраць маю гордасць. І Бог адказаў мне:
- Не, гордасць не забіраюць, ад яе самі адмаўляюцца.
 Я прасіў у Бога падараваць мне цярплівасць. Бог адказаў:
- Цярплівасць не даюць, а здабываюць у выпрабаваннях.
 Я прасіў у Бога падараваць мне шчасьце. Бог сказаў:
- Даецца блаславенне і толькі ад цябе залежыць, ці будзеш ты шчаслівы альбо не.
 Я прасіў Бога зьберагчы мяне ад болю. І Бог сказаў:
- Пакуты дапамагаюць успомніць Бога і наблізіцца да Яго.
 Я прасіў моцы. І Бог паслаў мне выпрабаванне, каб загартаваць мяне.
 Я прасіў мудрасьці і Бог паслаў мне праблемы, каб я навучыўся вырашаць іх.
 Я папрасіў у Бога, каб навучыў мяне любіць людзей таксама, як Ён любіць мяне.
- Цяпер ты зразумеў, аб чым трэба прасіць, - адказаў Бог і паслаў да мяне людзей, якія маюць патрэбу ў маёй дапамозе.
 Я не атрымаў нічога з таго, што жадаў, але атрымаў усё, што было мне неабходна.

понедельник, 22 мая 2017 г.

ХВІЛІНЫ ЦІШЫНІ

 Выйсці ўвечары перад сном на балкон, вольным ад спраў і думак пра іх - бо адпусцілі; сесьці і глядзець на зорнае неба - адпачынак сэрцу. Заснуць. Прачнуцца ад халаднечы. Зноў заснуць. Пад цёплай коўдрай і ўжо да раніцы. Да новых спраў і думак пра іх. Да новай мітусьні, турбот, складанасьцяў і выпрабаванняў, але і праменьчыкаў шчасьця пасярод. Кожнаму - моцы і Божай дапамогі, каб годна прайсці тое, чым сустрэне наступны дзень. І радасьці.

понедельник, 1 мая 2017 г.

НАЗІРАННЕ

   Падзялюся назіраннем апошніх тыдняў.

 Бывае, што нехта з тваіх знаёмцаў, амаль раптоўна, з бачных альбо небачных нагод, пачынае раскрывацца з нейкіх іншых, дагэтуль невядомых бакоў. Здзіўлена назіраеш. А па выніках гэта падштурхоўвае цябе да думкі, што кожны чалавек - суцэльны сусвет. Кожны. 
 Будзем уважлівымі адно да аднаго. І беражлівымі.