(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

Показаны сообщения с ярлыком Інтерв'ю. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Інтерв'ю. Показать все сообщения

суббота, 15 октября 2016 г.

БЕЛАРУСКІ ПОГЛЯД НА СЯРЭДНЯВЕЧНУЮ ЭЎРОПУ.

Выйшла ў сьвет «Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V—ХV ст.» Алега Трусава, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Аўтар кнігі — госьцем перадачы.



АЎДЫЁ СЛУХАЦЬ ТУТ


— Спадар Алег, роўна дваццаць гадоў таму ў Менску вялікім накладам (40 000 асобнікаў) была выдадзеная «Гісторыя Эўропы», напісаная дванаццацьцю адмыслоўцамі з дванаццаці заходнеэўрапейскіх краінаў. Чым ад той «Гісторыі...» адрозьніваецца ваша?


— Па-першае, мовай. Тая «Гісторыя...» была перакладзеная ўсё ж на расейскую. Па-другое, тыя дванаццаць аўтараў пачыналі ад каменнага веку і заканчвалі ХХ стагодзьдзем. Я не замахнуўся на ўсю гісторыю, апісаў толькі Сярэднявечча — зь V па ХV стагодзьдзе. Па-трэцяе (і гэта галоўнае), мая «Гісторыя...» напісаная зь беларускага гледзішча, гэта погляд менавіта беларуса на гісторыю Сярэднявечча. Чаму Сярэднявечча? Бо адтуль вытокі нашай нацыі, нашай мовы і нашага народу. Пад канец Сярэднявечча наша дзяржава Вялікае Княства Літоўскае была адной з самых магутных і вялікіх краінаў Эўропы. Якраз у гэты час узьнікла Гішпанія, скончылася 100-гадовая вайна паміж Францыяй і Англіяй, а ВКЛ дасягнула свайго росквіту — пасьля князя Вітаўта. Падкрэсьлю, мы былі ня проста эўрапейскай дзяржавай, мы былі адной з самых моцных эўрапейскіх дзяржаваў. І галоўнае — гэтая дзяржава была пераважна беларускай. Хоць там прысутнічалі літоўскія і ўкраінскія элемэнты.

— У тым «заходнеэўрапейскім» выкладзе ўсе землі на ўсход ад Польшчы называліся «русскимі княжествами». Там ні слова не гаварылася ні пра Бітву пад Воршай, ні пра Францішка Скарыну... Чаму мы такія непрыкметныя для замежных гісторыкаў?

— Таму што беларускай вэрсіі гісторыі Эўропы, фактычна, не існавала. Я зрабіў першую спробу. Такія гісторыі ўжо напісалі палякі, латышы, літоўцы, расейцы, цяпер пішуць украінцы. Вядома ж, кожная нацыя піша эўрапейскую гісторыю са свайго гледзішча. А мы, знаходзячыся ў цэнтры Эўропы, па розных прычынах такой гісторыі не напісалі. У нас былі нейкія фрагмэнты — беларусы ў складзе ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай, у складзе Расейскай імпэрыі.


Мапа ВКЛ у кнізе «Дзіўныя паведамленьні пра езуітаў Беларусі» з вылучанымі беларускімі абшарамі, якія забрала Расейская імпэрыя пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай.


— З гэтага яшчэ Мікалай Улашчык падсьмейваўся: як гэта — беларусы ў складзе ВКЛ? Атрымлівалася — беларусы ў складзе беларусаў...


— Так. І таму прыйшла пара напісаць такую «Гісторыю...». Скажам, я паказаў гісторыю славянаў зь беларускага гледзішча. Таму што ёсьць польская вэрсія славянства, ёсьць балгарская, ёсьць расейская, самая страшная — так званы панславізм, які склаўся ў ХІХ стагодзьдзі. Я напісаў беларускую вэрсію. Бо менавіта наша Палесьсе — праславянская тэрыторыя, бо першыя славяне зьявіліся на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў ІV—V стагодзьдзях. І мы не павінны адкідваць сваю ролю ў разьвіцьці славянства. А потым жа ў ВКЛ на старабеларускай мове статуты выдавалі, пісьмовых помнікаў на кірыліцы тут найбольш было, у суседніх краінах нашмат менш, асабліва ў Масковіі. У сваёй кнізе я паказаў Масковію як улус Залатой Арды, які плаціў манголам даніну, дзе князі змагаліся за атрыманьне мангольскага ярлыка на княжаньне.


— Вы кажаце пра беларусацэнтрычнасьць вашай кнігі. Але як можа быць выказана тая беларусацэнтрычнасьць у нарысах, скажам, пра ганзэйскі саюз гарадоў ці гусіцкія войны ў Чэхіі?


— Элемэнтарна. Ганза з Беларусьсю пасябравала яшчэ ў ХІІІ стагодзьдзі. Была ж дамова паміж Ганзай і Полацкам, Віцебскам і Смаленскам — славутыя граматы, яны выдадзеныя Ганнай Харашкевіч у Маскве. Дарэчы, граматы тыя напісаныя на старабеларускай мове, там нават дзеканьне і цеканьне ёсьць. Больш за тое, ганзэйцы ўжо ў пачатку ХІІІ стагодзьдзя мелі свой касьцёл сьвятога Пятра ў Полацку. А другі ганзэйскі касьцёл быў у Смаленску, архэолягі знайшлі яго падмуркі. Што тычыцца Чэхіі, дык тут сувязі яшчэ большыя. Аднаго з нашых вялікіх князёў нават запрашалі на пасаду караля Чэхіі. І наш атрад (3000 жаўнераў) ваяваў поплеч з гусітамі. Талер чэскі быў нашай валютай. Так што мы маем самыя непасрэдныя сувязі з усёй заходняй Эўропай — ад Італіі да Нарвэгіі.

— Некаторыя з вашых цьверджаньняў могуць не спадабацца нашым суседзям. Той жа «ўлус Залатой Арды» ці, напрыклад, тое, што славутая каралеўская дынастыя Ягелёнаў была на 100% беларускай.


— А гэта ня я прыдумаў. Пры напісаньні кнігі я карыстаўся крыніцамі розных народаў. Скажам, пішучы пра ВКЛ, я спасылаўся на літоўскі падручнік па гісторыі (яго пераклаў Вінцук Вячорка на беларускую мову) і расказаў іх вэрсыю паходжаньня ВКЛ. Паралельна падаў і вэрсію Міколы Ермаловіча. І чытач можа параўнаць гісторыю Літвы, напісаную чатырма літоўскімі гісторыкамі, і гісторыю Ермаловіча. Я на баку Ермаловіча, але я ж не хаваю літоўскую вэрсію. Што тычыцца Ягелёнаў, то ў палякаў па гэтай тэме штук дваццаць дысэртацый абаронена. Іншая справа, яны пішуць, што Ягелёны паходзяць ад «рускай княжны Сонькі». А я пішу, што рускія і ёсьць беларусы, а сёньняшнія расейцы — ніякія ня рускія. Гэта ўсё ў маёй кнізе ёсьць. І «руская княжна Сонька» — гэта праваслаўная беларуская княжна. А хто маці Ягайлы? Цьвярская княжна. Вось вам ужо 75%. А яшчэ 25% знойдзем, калі паглядзім на нашчадкаў Гедыміна — яны ўсе жаніліся на праваслаўных. А на якой мове гаварыў Ягайла? На старабеларускай. Палякі дасьледавалі гэта яшчэ ў часы Пілсудзкага, бо літоўцы ўсюды пісалі, што Ягайла карыстаўся літоўскай мовай. Палякі паднялі ўсе дакумэнты — ніводнага літоўскага слова Ягайлы не знайшлі! Больш за тое, пры польскім каралеўскім двары на той час усе гаварылі па-нямецку. Бо Казімер прывёў у Кракаў габрэяў і немцаў. І я пішу, што дзякуючы Ягайлу спынілася германізацыя польскай шляхты. Там такія ж працэсы былі, як у Чэхіі пры гусітах, і толькі Ягелёны іх спынілі.


— У сваёй кнізе вы разглядаеце і рэлігійныя пытаньні. Ня так даўно канстанцінопальскі патрыярх заявіў, што Украінская праваслаўная царква мае права перайсьці ў яго юрысдыкцыю. А Беларуская праваслаўная царква такое права мае?


— Вядома ж, мае. Пра самастойнасьць царквы дбалі яшчэ вялікія князі літоўскія. Нездарма была створаная літоўская мітраполія, сталіцай яе быў спачатку Наваградак, потым Вільня. Маскоўскі патрыярх Кірыл любіць гаварыць пра Беларусь як кананічную тэрыторыю РПЦ. Пра якую «кананічную тэрыторыю» ідзе гаворка, калі Масковія аддзялілася (за вялікі хабар!) ад Канстанцінопаля толькі ў другой палове ХVІ стагодзьдзя?! У ХV стагодзьдзі і маскоўскія землі, і беларускія падпарадкоўваліся канстанцінопальскаму патрыярху. Самае цікавае, што адным зь першых уніятаў быў адзін з маскоўскіх мітрапалітаў — ён падпісаў Флярэнційскую унію. І калі прыехаў у Маскву, яго там ледзь не забілі.



Вокладка Трэцяга Статуту Вялікага Княства Літоўскага (Статут ВКЛ, 1588)

— Вы настойваеце на тым, што сёньняшняя Беларусь зьяўляецца неад’емнай часткай усходнеславянскай хрысьціянскай цывілізацыі. Але насамрэч мы ўваходзім у Эўразійскі эканамічны саюз, актыўна супрацоўнічаем з Кітаем, ня кажучы ўжо пра Расею. Дык якім пальцам якой нагі стаім мы ў той усходнеславянскай цывілізацыі?


— Мы стаім там, дзе сталі яшчэ ў часы ВКЛ. Беларусаў у нашай дзяржаве больш за 80%, астатнія таксама славяне — расейцы, украінцы. А неславянаў у Беларусі — 1 на 30 (для параўнаньня: ва Ўкраіне — 1 на 24; у Расеі — 1 на 5). Нягледзячы на войны, сем дзесяцігодзьдзяў Савецкага Саюзу, сталінскія рэпрэсіі, усё роўна нашым падмуркам засталіся Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае. І цяпер ідзе адраджэньне гэтага падмурку — мы аднаўляем нашыя замкі, цэрквы і г. д. А ўсе намаганьні зацягнуць нас у Эўразійскі саюз канчаюцца тым, што Лукашэнка ўжо намерыўся адазваць адтуль беларускіх чыноўнікаў... Сёньня ў пуцінскай Расеі эўразійскі кірунак разьвіцьця яўна перамагае. І мы павінны дакладна ведаць, што расейцы нам ніякія не браты і не сябры. Хутка мы ўвогуле будзем мець справу нават не з хрысьціянамі, а з мусульманамі, бо іх колькасьць у Расейскай Фэдэрацыі расьце ў геамэтрычнай прагрэсіі. Згодна з дадзенымі апошняга перапісу, расейцамі ў Маскве запісаўся аж 31%. Расея сёньня нагадвае Рым часоў заняпаду. Там ідуць такія працэсы, што калі іх не спыніць, будзе тое ж, што ў Косаве. Косава было спрадвечнай сербскай тэрыторыяй, пакуль туды не запрасілі альбанцаў. У альбанскіх сем’ях было па дзесяць дзяцей, а ў сербаў па адным. І сербы страцілі Косава.


— Думаю, што ваша «Гісторыя сярэднявечнай Эўропы» моцна паўплывае на тых студэнтаў, якія яе прачытаюць. А якія кнігі ў свой час на вас аказалі сьветапоглядны ўплыў?


— Адна з такіх кніг — «Нарысы беларускага мастацтва» Міколы Шчакаціхіна, які вызначыў, што было беларускае барока, была беларуская готыка, і што мы — эўрапейцы. Дарэчы, яго кніга ў БССР знаходзілася пад забаронай, і чытаць яе я езьдзіў у віленскія бібліятэкі. А калі стаў дэпутатам, зрабіў усё, каб перавыдаць «Нарысы...» масавым накладам. Яшчэ адна такая кніга — «Живописная Россия» (том прысьвечаны Беларусі) Адама Кіркора. Яшчэ — «Геаграфія Беларусі» Аркадзя Смоліча, якую я, фактычна і паклаў у аснову сваёй «Гісторыі...». А яшчэ — «Белорусы в Москве XVII века» Абэцадарскага. Там паказана, наколькі мы ў той час былі вышэй за маскоўцаў, колькі мы ў Маскве зрабілі эўрапейскіх справаў. Дарэчы, я ўдзячны Абэцадарскаму, бо гэта ён назваў мяне ўпершыню «мсьціслаўскім недасекам». Бо я з Мсьціслава. І калі ён гэта даведаўся, то спытаўся: «Ты быў у мсьціслаўскім касьцёле?» Быў — кажу. «А Трубяцкую разьню там бачыў?» — «Не.» — «Ну і казёл!». А я ж у той касьцёл хадзіў бутэлькі здаваць, але ніколі не падняў галавы, каб пабачыць, што там намалявана. Пасля той гутаркі я і пачаў сур’ёзна цікавіцца гісторыяй. Помню, Абэцадарскі казаў: «Такія архэолягі, як ты, закапаюць маю навуку». Так і атрымалася — мы яе закапалі.




четверг, 6 октября 2016 г.

"БЕЛАРУСКІ СЬВЕТ І "РУССКИЙ МИР" УСЁ БОЛЬШ РАЗЫХОДЗЯЦЦА".

У эпоху чытацкае крызы кнігі гэтага пісьменьніка расхопліваюцца ў кнігарнях, а для іх прэзэнтацый выбіраюцца ўсё больш прасторныя залі. У чым сакрэт посьпеху творцы, і пра што яго новы раман «Возера радасьці»? Госьцем перадачы — Віктар Марціновіч.


— Віктар, «Возера радасьці» прыцягальнае ўжо самой назвай, бо «радасных» загалоўкаў у нашай літаратуры яўна бракуе. Я неяк налічыў ажно 25 беларускіх кніг, у назове якіх прысутнічае слова (корань) «крыж» («На крыжах» Васіля Быкава і г. д.). Як вам удаецца пісаць прозу, якая проста выпраменьвае пазытыў, у наш далёка ня радасны час?

— Дзякуй, што пабачылі пазытыў, бо хтосьці з чытачоў напісаў, што «Возера радасьці» — вельмі дэпрэсіўны раман. Так яму падалося. На мой погляд, гэта сьветлая кніжка пра тое, як чалавек, спатыкаючыся з пэўнымі пакутамі і выпрабаваньнямі, захоўвае сьвятло ў душы. Мне падаецца, што цяпер патрэбныя якраз такія кнігі, дзе без прыхарошваньняў расказваецца пра наш час. Пазытыў — гэта стан сьвядомасьці, гэта не аб’ектыўнае нешта, і ў любым жыцьці заўсёды ёсьць дастаткова прычынаў, каб загнацца, расчаравацца, каб стаць пэсымістам. Але ёсьць дастаткова нагодаў і для аптымізму. Пытаньне ў тым, чым ты сябе напаўняеш. Нягледзячы на ўсе складанасьці, трэба спрабаваць быць аптымістам і думаць пра тое возера радасьці, якое ёсьць над нашымі галовамі.

— Нездарма галоўная гераіня раману Яся пачынае аднойчы выконваць ролю сьветлячка. Гэты эпізод у маскоўскай рэстарацыі падаецца мне кульмінацыяй усёй дзеі.

— Так, можна лічыць гэта кульмінацыяй. Скажам, у рамане «Мова» праводзілася думка, што адносіны паміж сучаснымі людзьмі — гэта шмат у чым адносіны паміж дылерам, барыгам і спажыўцом наркаты. Згаданы вамі эпізод зь Ясяй-сьветлячком — пра тое, што спажывецкае грамадзтва, у якім мы жывем, прадае ўсё, у тым ліку сяброўства. Яся прадае сваё сьвятло, сваё цяпло, але ўрэшце яна разумее, што так рабіць ня трэба.

— Самы таямнічы герой «Возера радасьці» — Ясін бацька, уплывовы ў Беларусі чалавек, які скарыстоўвае свае сувязі для таго, каб давесьці да жыцьцёвага адчаю ўласную дачку. Але прычыны гэтага ў рамане не зусім зразумелыя.

— Ясін бацька — буйны бізнэсовец. У пэўны момант да яго прыходзяць, і ён канчае так, як скончыў шмат хто з алігархаў у Беларусі.

— У сьледчым ізалятары КДБ.

— Так. І прычына, па якой ён туды трапляе, наўпрост зьвязана зь ягонай нелюбоўю да дачкі. Пачытайце больш уважліва — і ўсё зразумееце.

— Тое возера радасьці, якое трапіла на вокладку кнігі, знаходзіцца на Месяцы — дзесьці там, дзе і Мора Яснасьці, і Мора Спакою. А што можа стаць крыніцай радасьці для людзей тут, у Беларусі?

— Мне здаецца, што ўсе крыніцы знаходзяцца ў нас саміх. Я не філёзаф, але крыніца радасьці, па-мойму, — гэта тое, на што ты скіроўваеш прамень сваёй увагі ўнутры сябе. Я думаю, што і ў сьледчым ізалятары КДБ можна знайсьці духоўнае апірышча і адчуваць сябе шчасьлівым. Стан шчасьця — самы цікавы з усіх станаў чалавечай сьвядомасьці. Напрыклад, сёньня мяне аблаяў крытык, і сёньня холадна. Але сёньня ў мяне прэзэнтацыя, сёньня мы з вамі сустрэліся, каб грунтоўна пагаварыць пра раман, і вы цікавыя пытаньні задаяце. Дык вось, калі я буду думаць пра таго крытыка і сёньняшні холад, я буду нешчасьлівы. А калі я буду думаць пра тое, што сёньня ўвечары сустрэча з чытачамі, што вы прачыталі раман, — гэта будзе шчасьцем.

— А вас можа зрабіць нешчасьлівым чыясьці крытыка?

— Мне здаецца, што кожны сур’ёзны творца заўсёды задаецца пытаньнямі: «А ці правільна я ўсё раблю? Ці так трэба рабіць?» Калі такіх пытаньняў няма, калі ён проста захоплены сваёй асобай, калі ён з пыхай скача на кані ўласнага эга, то, на мой погляд, гэта несапраўдны творца. Сапраўдны творца мусіць задавацца такімі пытаньнямі, бяз гэтага няма разьвіцьця. І Быкаў, і Караткевіч (сур’ёзныя, знакавыя, іканічныя асобы) задавалі сабе такія пытаньні. Пачытайце дзёньнікі Караткевіча — там увесь час роспач пэўная. А крытыкі часам гэтай роспачы пісьменьнікам падбаўляюць.

— «Возера радасьці» добра прадаецца ў менскіх кнігарнях, у Менску прайшла і яго прэзэнтацыя. Адначасова раман выйшаў і ў Маскве, па-расейску. А якія адтуль да вас даходзяць водгукі?

— Як выглядае, у Маскве расейскамоўны варыянт разыходзіцца значна горш за беларускамоўны ў Менску. Мне здаецца, там усё будзе крыху больш павольна. Масква, як перанасычаны кніжкамі рынак, рэагуе на ўсё больш запаволена. Да таго ж, па маіх адчуваньнях, паміж беларускім сьветам і «русским миром» ўзьнікла шчыліна, якая з кожным годам павольна павялічваецца. Гэтыя сьветы ўсё больш разыходзяцца, і мы проста адзін аднаго ўжо не пазнаем. Нават калі беларус піша пра прыгоды беларуса ў Маскве.

— А беларускі і расейскі варыянты «Возера радасьці» цалкам супадаюць, ці рабіліся нейкія адаптацыі?

— Раман напісаны па-расейску, пераклад на беларускую зроблены Віталем Рыжковым. У нас была вельмі цікавая камунікацыя з маскоўскім выдавецтвам «Время». Гэта вельмі прыстойны выдавецкі дом, я вельмі паважаю яго кіраўніка Барыса Пастэрнака, таму ніякіх адаптацый мне ніхто не прапаноўваў. Як, прыкладам, было, калі ў выдавецтве «АСТ» выходзіла «Параноя, і мне сказалі прыбраць Менск як месца дзеяньня… Праўда, рэдактарка «Времени» настойліва прапаноўвала зьняць эпіграф да «Возера радасьці» — радкі паэта Віктара Сямашкі. Маўляў, яго ў нас ніхто ня ведае, навошта мы будзем яго раскручваць. А эпіграф, на мой погляд, круты: «Мой бацька заўсёды маўчаў у адказ. Як Бог». Мне падалося, што ў гэтай фразе — ключ да ўсяго сюжэту, а расейцы чамусьці хацелі зьняць. Але я настояў, і эпіграф быў захаваны.

— У рамане даволі густа выкарыстоўваецца нецэнзурная лексыка. Наколькі помніцца, такую ж лексыку з раману «Сфагнум» вам трошкі прыбраў перакладчык — згаданы ўжо Віталь Рыжкоў. Мяркуючы па ўсім, над «Возерам радасьці» вы яму не дазволілі так пацэнзурнічаць?

— Дзякуй Богу, і выдавец, і перакладчык зь беларускім тэкстам абышліся лагодна. У маскоўскім варыянце празь лютасьць расейскіх законаў уся тая лексыка прыбраная дарэшты. Але як безь яе абысьціся? Скажам, у камічнай сцэне, дзе прадстаўнік фэдэрацыі прафсаюзаў бляе нешта ў нібыта жывым эфіры ОНТ (хоць гэта насамрэч запіс) і выдае слова «п..ц». Для мяне як пісьменьніка гэта важна — сродкамі мовы паказаць розьніцу паміж узроўнем дыскурсу ўладна-ідэалягізаваным і другім узроўнем. Ну ня могуць жа гопнікі, пацаны з раёну размаўляць літаратурнай мовай Багдановіча!

— Вы дзьвюхмоўны пісьменьнік, пішаце пераважна па-расейску, але заўсёды прэзэнтуецеся як празаік беларускі. Чаму для вас гэта так істотна?

— Я не пішу пераважна па-расейску. Дзесьці 50 на 50. У мяне на гэты момант выйшлі 5 раманаў. Зь іх тры — па-расейску, проста таму што іх 5. Шосты раман, відавочна, будзе па-беларуску. Я дзьвюхмоўны, бо ў нас дзьвюхмоўныя чытачы. І чытачы нашы сёньня падзеленыя на тых, хто шукае і чытае кнігі выключна па-беларуску, і на тых, хто па-беларуску ня можа прачытаць і пяці старонак. Прыхільнікаў беларускамоўнай літаратуры я вельмі паважаю і хачу, каб іх большала. Прызнацца, тэкст «Возера радасьці» нагружаны лексычна, там безьліч вельмі складаных словаў. Там ёсьць фрагмэнт, напісаны амаль на стараславянскай фені, і для яго перакладу Віталь Рыжкоў падабраў аналяг старабеларускай мовы. Гэта прыгожа, але не для ўсіх зразумела. На сёньня наша краіна — гэта дзьвюхмоўная, на жаль, культура. Я ўсё зраблю дзеля таго, каб Беларусь стала аднамоўнай, беларускай, але пакуль яна дзьвюхмоўная. А каб быць сучасным беларускім пісьменьнікам, трэба адпавядаць гэтай культуры, зь ёй стасавацца.

— Ведаю, што вы днямі вярнуліся з Гётэборгу. Дамаўляліся з выдаўцамі?

— Так, выглядае, што будзе швэдзкі пераклад і выданьне ў Швэцыі «Мовы» і «Параноі». «Мова» таксама павінна выйсьці ў Нямеччыне ў выдавецтве «Voland&Quist». Маім раманам пачынаецца іх выдавецкі каталёг. Гэта значыць, што вельмі шмат увагі будзе нададзена яго прамоцыі.

— Аднойчы я бачыў, як на ўзбоччы пыльнай ад крэйды дарогі пад Ваўкавыскам вы знайшлі крамянёвы наканечнік стралы. Той наканечнік праляжаў там, відаць, не адну тысячу гадоў. У сувязі з гэтым пытаньне — вы лічыце сябе чалавекам, якому шанцуе?

— Я проста больш пільны, проста гляджу пад ногі. Дзякуй, што ўзгадалі гэты выпадак. Той наканечнік і сёньня ў мяне. Баюся паказваць музэйшчыкам, каб не адабралі.

— Гэты год прайшоў у Беларусі пад знакам Нобэля, хоць гэты факт і замоўчваўся афіцыйнымі СМІ. Вы езьдзіце па сьвеце, вы адчуваеце кан’юнктуру кніжнага рынку. Як вы пракамэнтуеце нядаўнюю заяву старшыні прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў Мікалая Чаргінца пра тое, што ў нас, аказваецца, сотні пісьменьнікаў, вартых Нобэлеўскай прэміі?

— Ведаеце, я тут ня буду зь ім спрачацца. У нас сапраўды шмат пісьменьнікаў, вартых Нобэлеўскай прэміі, праўда, Чаргінца я ў гэты сьпіс уключыць не магу. Вартым Нобэля, на маю думку, быў Васіль Быкаў, вартым быў настаўнік Сьвятланы Алексіевіч Алесь Адамовіч. Рыгор Барадулін, безумоўна, быў варты гэтай прэміі. У нас безьліч клясных пісьменьнікаў, і мы павінны іх памятаць. Хто сёньня, апрача адмыслоўцаў, ведае творчасьць, напрыклад, цудоўнага празаіка і паэта Міхася Стральцова? А нам варта яго ведаць і памятаць. Я думаю, што кнігі шаноўнай Сьвятланы Алексіевіч мы ўжо вывучылі на памяць. Давайце чытаць і другіх, якія вартыя, тым больш нават прыўладны Саюз пісьменьнікаў нам пра гэта нагадвае.

                                                                      Міхась Скобла.



понедельник, 11 апреля 2016 г.

АЛЕКСІЕВІЧ У КІЕВЕ: "ЖЫЦЦЁ ШАЛЁНА ЦІКАВАЕ, НУ ЯКІ ТУТ КАМУНІЗМ?"






На сустрэчу зь беларускай нобэлеўскай ляўрэаткай па літаратуры Сьвятланай Алексіевіч у Кіеве прыйшла маці Надзеі Саўчанкі Марыя Іванаўна і ўкраінскі мільярдэр Віктар Пінчук. Нобэлеўская ляўрэатка распавяла, як не атрымала тэлеграму ад Дзьмітрыя Мядзьведзева і чым яе сьмяшыць Аляксандар Лукашэнка.




Рэгістрацыя на сустрэчу скончылася за некалькі тыдняў да яе, а пасьля да пісьменьніцы выстраілася вялікая чарга па аўтографы. Алігарх і зяць Леаніда Кучмы Віктар Пінчук сумленна стаяў у чарзе разам з усімі. Марыя Іванаўна Саўчанка пакінула сустрэчу з букетам руж ад Нобэлеўскай ляўрэаткі.


Імпрэзу ў фармаце «размова на сцэне» ў Доме асьветы і культуры «Майстар-кляс» вяла ўкраінская пісьменьніца і перакладчыца «Чарнобыльскай малітвы» на ўкраінскую мову Аксана Забужка. Другое выданьне «Чарнобыльскай малітвы» зьявілася зусім нядаўна ў выдавецтве «Комора». А выдавецтва «Віват» апублікавала «Цынкавых хлопчыкаў» і «Час сэканд-хэнд».


«Вітаю Ўкраіну з трыюмфальным сьцьверджаньнем Алексіевіч ва ўкраінскай культуры як мэйнстрымавага аўтара», — пачала сустрэчу ўкраінская пісьменьніца. І распавяла, што пераклала «Чарнобыльскую малітву» адразу ж пасьля выхаду кнігі па-расейску, бо «не магла не перакласьці». Па словах перакладчыцы, першае выданьне перакладу выйшла накладам у 1000 асобнікаў і прадавалася 15 год. Пасьля атрыманьня Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі за тры дні прадалі 2000 асобнікаў другога выданьня, распавяла Забужка.


Сярод наведнікаў сустрэчы - алігарх і зяць Леаніда Кучмы Віктар Пінчук
Украінская пісьменьніца лічыць, што дагэтуль Алексіевіч была «нішавай пісьменьніцай» на нашай прасторы, а «мэйнстрымавай» пісьменьніцай была на Захадзе. Наданьне Алексіевіч Нобэля і прызнаньне яе ва Ўкраіне нібы далучыла Ўкраіну да Эўропы, і цяпер «мяжа, якая аддзяляе постсавецкую прастору, праходзіць ва Ўкраіне за Харкавам», — заявіла Забужка. Яна таксама назвала цыкль Алексіевіч пра «чырвонага чалавека» «пяцікніжжам» і «поўнай рэнтгенаскапіяй савецкай эпохі».


Сама нобэлеўская ляўрэатка правяла ва Ўкраіне некалькі насычаных дзён. Прачытала лекцыю ва ўнівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі, выступіла ў Кіева-Магілянскай акадэміі, дала вялікія інтэрвію выданьням «Украінская праўда» і «ГромадськеТВ», паўдзельнічала ў папулярнай праграме Дзьмітрыя Гардона.


Некаторыя цытаты з адказаў Сьвятланы Алексіевіч падчас сустрэчы 7 красавіка прапануем вашай увазе:


Я не атрымала тэлеграму Мядзьведзева.


Калі была абвешчаная мая прэмія, была першая прэсавая канфэрэнцыя. Трэцяе пытаньне на ёй было пра Крым. І я сказала, што лічу гэта акупацыяй, анэксіяй, палітычным разбоем. Вынікам стала тое, што я не атрымала тэлеграму Мядзьведзева (Дзьмітры Мядзьведзеў — прэм’ер-міністар Расеі), якая была гатовая.


У нас няма культуры шчасьця.


Пісаць пра каханьне — гэта мой спосаб выжыць зь сябе гэтыя цяжкія кнігі (папярэднія — РС.), узнавіцца. Мой абарончы слой прадзіраўлены з усіх бакоў... Мне не перашкаджае, што я ў рэгаліях, бо калі я прыходжу да чалавека, я прыходжу да яго як да сябра... Мы гаворым зь ім... У Трыфанава ёсьць харошы выраз: «Мы ўсе суседзі па часе...» Вось нам дастаўся гэты кавалачак часу, што мы пра яго зразумелі? Што мы дасталі зь сябе?


У нас няма культуры шчасьця, у нас ёсьць культура пакутаў. Вельмі цяжка гаварыць пра моманты шчасьця. Пра першае імгненьне каханьня яшчэ могуць распавесьці, а пасьля...
У нас няма культуры шчасьця, у нас ёсьць культура пакутаў. Вельмі цяжка гаварыць пра моманты шчасьця. Пра першае імгненьне каханьня яшчэ могуць распавесьці, а пасьля... Шчасьце — гэта доўгая дарога, палац, дзе шмат памяшканьняў, дзьвярэй, трэба шмат ключыкаў... Гэтага няма і гэтага няма нават у літаратуры. У расейскай літаратуры каханьне вельмі хутка сканчаецца... Нейкі момант, яны пажаніліся, і ўсё хутка сканчаецца... А працягу гэтай радасьці, працягласьці ў часе, у жыцьці — гэтага няма, гэта новае для нас.


Мне самой трэба мяняцца ад кнігі да кнігі. Не магу сказаць, што кніга пра каханьне радасная. Гэта вельмі жорсткая кніга.


Мяне тут жа назвалі «бандэраўкай».


Я неяк распавяла расейскаму журналісту, што мяне выратавала настаяцелька манастыра. Яны жылі ў Івана-Франкоўску, бацька служыў у вайсковай частцы, маці была бібліятэкарам. Яны там пазнаёміліся. Яна ўкраінка, ажаніліся. Калі я нарадзілася, нас там абрабавалі. Савецкім афіцэрам нічога не прадавалі. Вы ведаеце, як «любілі» ў заходняй Украіне савецкіх афіцэраў. Я маленькая, яшчэ года не было, хварэла ад голаду. Мой бацька прыйшоў і ўпаў на калені перад настаяцелькай манастыра і сказаў: «Я нават разумею вас, што я ваш вораг, але ў мяне памірае дзіця... Вы ж слугі Бога, вы ж ня можаце, каб дзіця памерла». Жанчына не адразу яму адказала, гэта ж складана — выбраць паміж дабром і злом... Пасьля сказала: «Каб мы цябе тут ня бачылі, а твая жонка хай прыходзіць кожны дзень і будзе атрымліваць літар казінага малака»... Гэта мяне выратавала... Калі я гэта распавяла (у Расеі — РС.), я тут жа стала «бандэраўкай».


Гэта час гістарычных крыўдаў.


Усё ж чалавечае сэрца ўладкаванае больш складана, чым тэлевізар. І на гэта ўся надзея.
І гэта будзе доўга і доўга не забывацца, гэта будзе праходзіць стагодзьдзямі. Канечне, расейскае тэлебачаньне разгайдала людзей, гэта злачынства расейскага тэлебачаньня... гэтыя «расьпятыя хлопчыкі», «згвалчаныя дзяўчынкі»... Я сама зьдзіўляюся, адкуль такая нянавісьць нават у простых людзей. Але думаю, што ўсё гэта можна перажыць...Вось немцы што зрабілі на нашай зямлі? А мне бабуля распавядала, што калі палонных немцаў вялі і ў доме дзьве бульбіны, то адну бульбіну жанчына нашая магла аддаць гэтаму «дахадзягу»-немцу... Усё ж чалавечае сэрца ўладкаванае больш складана, чым тэлевізар. І на гэта ўся надзея.


Мы — закладнікі Чарнобылю.


Для Захаду: дайце грошай, мы няшчасныя, чарнобыльскія. А для сваіх людзей нават не зрабілі дазімэтраў. Спачатку далі ў некалькіх вёсках, а яны трышчэлі цэлы дзень. І стала ясна, што людзі будуць патрабаваць пераезду, а грошай на гэта няма... Тут чалавечае жыцьцё нічога не каштуе... і тая аўтарытарная ўлада, якая ёсьць у нас, — нельга сказаць, што яна адукаваная....


Вельмі шмат людзей памерла... І каго не спытаеш — усе ад раку. Мы сапраўды чарнобыльская лябараторыя, як кажуць беларусы пра сябе. Мы «чорныя скрынкі», якія запісваюць інфармацыю для ўсіх іншых людзей. Чарнобыль не зразуметы, і нават Фукусіма не прымусіла пра гэта задумацца. Напэўна ў сілу таго, што мы жывем у аўтарытарным грамадзтве і яно пад кантролем. Антыатамныя арганізацыі забароненыя, нават бацькам хворых дзяцей не даюць аб’ядноўвацца. І нават Расея стала будаваць атамную станцыю на мяжы зь Літвой. Літва пратэстуе, але хто ў нас слухае пратэсты Літвы? Мы закладнікі Чарнобыля, нічога не памянялася. І гаварыць асабліва нельга па тэлебачаньні. Мяне ўвогуле не выдаюць, а «чарнобыльскую» кнігу тым больш. Я атрымала прэмію, купіла кнігу і ўвезла яе ў краіну. Тысячы валянтэраў раздалі гэтыя кнігі, каб хаця б чыталі ў вёсках, мы імкнуліся раздаваць настаўнікам... Каб у людзей было пачуцьцё небясьпекі... Але валянтэры ня могуць пераламіць сытуацыю, гэта мусіць рабіць дзяржава.


Цяпер Лукашэнку вельмі складана зрабіць выгляд, што мяне няма.


Тут не апазыцыянэрства маё заўсёднае... Ён жа ў нас нарцыс, мусіць быць адзін, нікога побач ня мусіць быць. Ёсьць такія мужчыны, вялікія, вялізныя. Вельмі сьмешна, калі такія вялізныя мужчыны такія «пяшчотныя». Складана (заля сьмяецца).


Лукашэнка цяпер заігрывае з Эўропай, паколькі Пуцін мала стаў даваць грошай, грошы ідуць на вайну, і калі ёсьць Нобэлеўская прэмія, то кнігі нават зьяўляюцца ў крамах. Толькі яны каштуюць шалёныя грошы. Мая дачка працуе і атрымлівае недзе 220 эўра, то заплаціць 25 эўра за кнігу, гэта складана.


Беларускі чытач захапляльны.


Людзі, калі я ў горадзе, падыходзяць, абдымаюць. Нікому ня хочацца жыць у прыніжанай Беларусі. Для людзей важна, што пра Беларусь даведаліся, што мы ёсьць.
Людзі, калі я ў горадзе, падыходзяць, абдымаюць. Нікому ня хочацца жыць у прыніжанай Беларусі. Для людзей важна, што пра Беларусь даведаліся, што мы ёсьць. Першы нобэль у гісторыі Беларусі, гэта важна для самасьвядомасьці людзей. Людзі падыходзяць, нават плачуць, фатаграфуюцца... Гэта, канечне, шчасьлівыя моманты.


Ёсьць цёмны бок мастацтва.


Я шмат пра гэта думала... Немаральны бок мастацтва... З пункту гледжаньня мастацтва аднолькава цікавыя і кат, і ахвяра. Ты абсалютна дакладна разумееш, што ёсьць нешта немаральнае ў разгляданьні чужога гора, чужога подзьвігу, але іншага шляху распавесьці пра гэта няма... І жанчына, якая плача і крычыць, як зьвер, калі ў яе 9-мэтровую кватэру уцягваюць вялізную труну з сынам, яна сама пра сябе не раскажа... Гэта я мушу распавесьці за яе.


Я люблю старых вясковых людзей.


Я пабачыла маму Надзі Саўчанкі, і яе твар так нагадаў мне твар маёй бабулі. Вось гэтая ціхая-ціхая ўнутраная дабрыня, гатовасьць несьці свой крыж, нязломнасьць. У такіх людзей атрымліваюцца харошыя дзеці — такія моцныя жанчыны, як Надзя (аплядысмэнты).




Абсалютна свабоднай я стала ў Аўганістане.


Усё было ўзрушаньнем... Мы заходзім у шпіталь у Кабуле, кажуць «прывезьлі раздаваць дзецям цацкі». Усе дзеці — інваліды. Гэтыя вёскі апрацоўваў рускі «град», маленькі кішлак ператвараўся ў перааранае поле. Мы зайшлі ў шпіталь, там адны старыя, жанчыны і дзеці. У мяне ахапак мішак плюшавых. Маладая дзяўчынка зь дзіцём на руках, я даю яму мішку, а ён бярэ зубамі. Я пытаюся, чаму зубамі, а гэтая маленькая дзяўчынка ў такой ятрасьці зрывае коўдрачку — а ён бяз ручак, і ножкі адной, здаецца, няма... Ці зь верталётчыкамі мы ўздымаліся ўверх. Я пытаюся, што такое блішчыць унізе. Яны кажуць: «А там тысячы цынкавых трунаў, якія ляжаць... чакаюць нас... Уздымаесься кожны дзень і ляжыш... А самае галоўнае — не разумееш, якога чорта ты тут робіш, ня трэба ім гэты наш сацыялізм...»


Падыходзіш у турме да чалавека, яго заўтра мусяць расстраляць... маджахед... Я пытаюся: ня страшна паміраць? Такі прыгожы мужчына... А ён кажа: «Не, ня страшна. Я пайду да Алаха, я забіваў няверных, ён добра мяне прыме». І як можна перамагчы такога чалавека? Ты баісься паміраць, а ён не.


Ну і Чарнобыль увогуле выкінуў у новую прастору, дзе ты пачувалася ані ўкраінкай, ані беларускай, ані немкай, была прадстаўніком біявіда, які можа быць зьнішчаны...Нават бачыш, што можаш зьнікнуць, як гэты матылёк, як гэты вожык, як усё іншае...


Калі ўсур’ёз задумацца пра жыцьцё


... яно шалёна цікавае, яно шалёна незразумелае... І які тут камунізм?..


http://www.svaboda.org/content/article/27661656.html

четверг, 25 февраля 2016 г.

ВЛАДИМИР НЕКЛЯЕВ: "ИЛИ МЫ ОТСТОИМ БЕЛАРУСЬ - ИЛИ БЕЛАРУСЬ У НАС ЗАБЕРУТ".

- Кто являются учредителями движения? Кто его поддерживает? Можете назвать имена?

- Да. Движение настежь открытое. Это в первую очередь представители общественных организаций, творческих и профессиональных союзов. Среди них лауреат Нобелевской премии Светлана Алексиевич, народный поэт Беларуси Нил Гилевич, лауреаты государственных премий Анатоль Вертинский и Василь Зуёнок, Сергей Законников, известные писатели Владимир Орлов и Виктор Казько, драматург, кинорежисёр Андрей Курейчик, художник Алексей Марочкин, председатель независимого профсоюза РЭП Геннадий Федынич, гроссмейстер Виктор Купрейчик...В большинстве своём это люди, не принимавшие ранее активного участия в общественной, а тем более политической деятельности. Но они понимают всю сложность, опасность ситуации, в которой находится Беларусь, и считают отстаивание её государственнсти и независимости своим гражданским долгом.


ПОЛНЫЙ ТЕКСТ ЗДЕСЬ


пятница, 4 декабря 2015 г.

А.Кураев. Взгляд изнутри российской ситуации.

 Гэтае інтэрв'ю непасрэдна не датычыцца тэмы блогу, але ніжэйазначаная цытата, адпаведна асэнсованая, дазваляе змясціць яго тут. Тым больш, што Расія не перапыняе лезці са сваімі задушлівымі братэрскімі абдымкамі (ваенная база, напрыклад; дый шмат што яшчэ). Заўважу, што гэта погляд знутры расейскай ситуацыі.


 "А.Кураев― Знаете, я долгое время не соглашался с теми людьми, которые говорили из этой студии, «Эхо Москвы», в 90-е годы насчет того, что главная проблема России в том, что выходя из Советского Союза она так и не нашла в себе сил порвать с имперскими амбициями. Мне казалось, что это какое-то чрезмерное требование, это несерьезно, сколько можно бороться с инертностью истории, и так далее. 
Но сейчас я с этим соглашусь. Эти фантомные имперские боли они способны приводить к реальной крови". 

Далей тут

среда, 18 ноября 2015 г.

ВЕЛЬМІ ЦІКАВАЕ ІНТЭРВ'Ю.

"Гэта страх і жах. Столькі людзей загінула ні за што" - футбаліст пра кнігу Алексіевіч.


By.tribuna.com прапанавала многім беларускім спартсменам ацаніць творчасць нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч. На жаль, у асноўным, натыкаліся на адмовы. Патэнцыйныя героі спасылаліся на адсутнасць вольнага часу або на боязь не зразумець твор.
БЕЛАРУСКІ ТЭКСТ

РУССКИЙ ТЕКСТ





http://nn.by/?c=ar&i=160162

суббота, 12 сентября 2015 г.

Грамадства. Палітыка, Меркаванні.

Святлана Алексіевіч пасля вяртання з Расіі: "Дай Бог, каб мы ацалелі ў гэтым рускім нацыяналізме".

На выхадных на расійскім сайце "Свабодная прэса" з'явіўся паклёпніцкі артыкул "Колькі каштуе нянавісць да Расіі" з нападкамі на беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. Аўтар - нехта "Уладзімір Бандарэнка" - абвінавачвае Алексіевіч у нянавісці да Расіі, рускага народа, праваслаўнай царквы.
Мы патэлефанавалі пісьменніцы, каб спытацца, што стаіць за гэтай публікацыяй, а таксама пагаварыць крыху аб сённяшняй Расіі.
БЕЛАРУСКІ ТЭКСТ
РУСКІ ТЭКСТ