(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

Показаны сообщения с ярлыком Беларускія святыя. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Беларускія святыя. Показать все сообщения

суббота, 29 октября 2016 г.

Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.


ТРАПАР НАВАМУЧАНІКАМ І ВЫЗНАЎЦАМ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

Святыя навамучанікі зямлі беларускае, / набожнасці свяцільнікі і жыцця евангельскага ўзоры, / зняволенні, выгнанні і цяжкія работы мужна перацярпелі вы, / і дзеля Хрыста нават да крыві адпакутавалі, / Яго ж як пачынальніка свету і Здзяйсняльніка спасення, / старанна  цяпер маліце / памілаваць душы нашы.


КАНДАК НАВАМУЧАНІКАМ І ВЫЗНАЎЦАМ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ


Навамучанікі і вызнаўцы зямлі нашае, / у цяжкіх выпрабаваннях нават да смерці любоў да Бога захаваўшы, / прыклад веры і ўзор набожнасці нам явілі вы. / Таму цяпер у Нябесных хорамах лікуючы, // маліце Хрыста Бога спасці душы нашы.


Пра свята і спіс святых, далучаных да сабору, чытаць ТУТ


Тэкст службы ім ТУТ


А вось, прыкладам, ТУТ  можна пачытаць жыццяпіс аднаго са святых - прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага.


понедельник, 15 августа 2016 г.

СВЯТЫЯ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ МОЖНА ТУТ

Выданне склалі жыццеапісанні святых, якія ў розныя часы праславіліся падзвіжніцкім служэннем Царкве і Бацькаўшчыне і былі ўключаны ў Сабор Беларускіх святых. Падаюцца звесткі пра жыццё, служэнне і подзвіг святых, прыводзяцца сведчанні іх гістарычнага і сучаснага ўшанавання. У пачатку кожнага артыкула размешчаны трапар — галоўнае песнапенне ў гонар святога на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. На працягу тысячагадовай гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ў розныя часы праславіліся сваім жыццём угоднікі Божыя, якія сталі дастойнымі ўдзельнікамі Яго нябеснай славы. Для нас, нашчадкаў, святыя пакінулі ў спадчыну свой духоўны вопыт, шлях служэння, павучанні, рукапісы, кнігі. Святыя паказваюць нам узор служэння, і ўзор гэты блізкі і даступны для нас, бо здзяйснялі служэнне блізкія і дарагія нам людзі — нашы святыя продкі: «свяціцелі, мучанікі, прападобныя і праведныя».

воскресенье, 3 июля 2016 г.

СВЯЦІЦЕЛЬ МІНА, ЕПІСКАП ПОЛАЦКІ.

Памяць 3 ліпеня

"Епіскап Міна здзяйсняў сваё архіпастырскае служэнне ў тыя часы, калі святло веры Хрыстовай яшчэ толькі пачынала распаўсюджвацца па нашых землях. Час і месца нараджэння свяціцеля нам невядомы. Але можна меркаваць, што адбылося гэта не пазней за 1065 год у Полацку або ў яго наваколлі. У старажытным Полацку прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, тут закладаліся асновы і першыя вопыты духоўнага падзвіжніцтва. Дасягнуўшы паўналецця, будучы епіскап накіраваўся ў вядомы Кіева-Пячэрскі манастыр. Там праз кароткі час прыняў манашаскі пострыг і з інацкай руплівасцю і пакорным сэрцам уступіў на шлях малітоўнага падзвіжніцтва, самаахвярнага служэння Богу і бліжняму. 

Хіратонія ў епіскапа, як паведамляецца ў Іпацьеўскім і Лаўрэнцьеўскім летапісах, адбылася 13 снежня 1105 года. Здзейсніў хіратонію, верагодна, мітрапаліт Кіеўскі Нікіфар I, які сам раней займаў Полацкую кафедру. Епіскап Міна згадваецца ў «Пацерыку Пячэрскім» (Кіеў, 1661) сярод іншых епіскапаў — выхаванцаў Кіева-Пячэрскага манастыра, якія «не своим взысканием, но Божиим понуждением от глубины пещерныя на высоту Престолов святительских вознесошася…»
Епіскап Міна ўзначаліў Полацкую епархію ў той час, калі ў яе ўваходзіла пераважная большасць земляў сучаснай Беларусі. Яго свяціцельскімі малітвамі і клопатамі ўладкоўваліся храмы і манастыры, выхоўваліся новыя пакаленні пастыраў, акармлялася полацкая паства. Кафедральным храмам быў знакаміты сабор у гонар Святой Сафіі, Прамудрасці Божай, які ў перабудаваным выглядзе захаваўся да нашых дзён. Пра высокі стан асветы і маралі тагачасных палачанаў сведчыць факт, што якраз пры епіскапе Міне ўзрасла і прыняла інацкі пострыг прападобная Еўфрасіння Полацкая. Епіскап Міна, як і ншыя полацкія ўладыкі, карыстаўся надзвычай высокім аўтарытэтам, браў чынны ўдзел у справах Полацкага княства і ўсёй Кіеўскай мітраполіі. Вядомы, напрыклад, факт яго ўдзелу ва ўрачыстым перанясенні мошчаў святых мучанікаў Барыса і Глеба ў Кіеў у 1115 годзе.
Спачыў свяціцель летам 1116 года, пра што згадваецца ва Уваскрасенскім летапісе: «Того же лета преставился Мина, епископ Полоцкий июня 20». Невядома, калі адбылася кананізацыя епіскапа Міны. Верагодна, што праслаўленне было здзейснена не адразу пасля спачыну, бо ў Жыціі прападобнай Еўфрасінні Полацкай пра гэта не згадваецца. У XIX стагоддзі ён лічыўся мясцова шанаваным як іерарх з ліку Кіева-Пячэрскіх інакаў.
Невядома дакладна, дзе быў пахаваны свяціцель Міна. Але можна меркаваць, што яго святыя мошчы спачываюць каля Праабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Бо вядома, што яго пераемнік, епіскап Полацкі Ілля, даруючы прападобнай Еўфрасінні для заснавання манастыра Сяльцо, якое належала архіерэйскаму дому, сказаў: «Есть там церковь Всемилостивого Спаса, идеже братия наша лежат, прежде нас бывшие епископы». На пачатку 1990-х гадоў на тым месцы ўсталявалі памятны крыж.
У 1984 годзе свяціцель Міна разам з іншымі святымі падзвіжнікамі быў уключаны ў Сабор Беларускіх святых. У 2005 годзе ў гарадскім пасёлку Івянец Мінскай епархіі асвячоны ніжні храм у гонар свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага."

Трапар свяціцелю Міну Полацкаму

Кіеўскіх падзвіжнікаў наследнік дастойны,/ прастолам Полацкай Сафіі ты ўзвялічаны,/ гораду і людзям памочнікам з’яўляешся,/ свяціцелю ойча наш Міна./ Слава Таму, Які даў табе благадаць,/ слава Таму, Які ўвянчаў цябе,// слава Спасіцелю Богу, Які дзейнічае праз цябе.

 

Кандак свяціцелю Міну Полацкаму

Ад пашаны зямной ухіліўшыся, / славы нябеснай спадобіўся ты, / Божым пакліканнем з глыбіні пячорнай на вышыню свяціцельства ўзышоўшы, / паству Полацкую прымножыў ты, / ойча наш Міна, / малітвеннік дбайны // за ўсіх, хто ўшаноўвае памяць тваю.

воскресенье, 5 июня 2016 г.

ПРП. ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ. Дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі.

(Пры канцы ёсць спасылка на вельмі цікавы тэкст.)



Памяць 5 і 6 чэрвеня


Паходзіла святая Еўфрасіння са старажытнага роду полацкіх князёў, якія вялі пачатак ад князя Ізяслава – сына святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Нарадзілася яна каля 1104 года ў сям’і князя Георгія Усяславіча, сына Усяслава Полацкага, і княгіні Сафіі, дачкі Уладзіміра Манамаха. З дзіцячых гадоў Прадслава (гэта яе свецкае імя) уражвала выдатнымі здольнасцямі і выхаваннем. З дзяцінства мела вялікую любоў да малітвы і кніжнай навукі. Калі бацькі пачалі думаць пра шлюб дачкі, дванаццацігадовая Прадслава, адхіліўшы ўсялякія прапановы, цвёрда вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і прыняла пострыг у адным з полацкіх манастыроў з імем Еўфрасіння, у гонар прападобнай Еўфрасінні Александрыйскай.

среда, 11 мая 2016 г.

Дзень памяці свяціцеля КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА

(заўважым, што словы "русскій", "Русь" у час напісання жыція свяціцеля азначалі зусім не той сэнс, што ўкладаюць у іх сёння.)
















Трапар свяціцелю Кірылу Тураўскаму.


Набожнасці паборнік і руплівец,/ манахаў і стоўпнікаў пахвала́,/ свяціцелю Тураўскай паствы слаўны, /залатаславесны вучыцелю,/ светлым вучэннем богапазнання свайго прасвяціў ты краі рускія,/ у малітве да Бога благадатны грэшнікаў спрыяльнік,/ Кірыле Багамудры,/ малі Хрыста Бога, каб умацаваліся мы, суайчыннікі твае,// у Праваслаўі, благачэсці і аднадумстве.

Кандак свяціцелю Кірылу Тураўскаму.


Нястомным ў малітвах, / шчырым падзвіжнікам паслушэнства і набожнасці будучы, / цярплівасці і пакоры навучаў ты паству сваю, / дабрадзейнасцямі святасці і праведнасці стада Хрыстова прасвятляючы, / і мёдатачывымі словамі ўсю зямлю Рускую насычаючы, / на праведны шлях запаведзяў Гасподніх сілаю духа твайго настаўляў ты ўсіх, / і цяпер прасвятлі, як сонца, людзей, азмрочаных грахамі, // і да пакаяння нас прывядзі.


ЖЫЦІЕ ТУТ

ТВОРЫ ТУТ

МОЛИТВА В НЕДЕЛЮ ПО УТРЕНИ


Слава Тебе, Господи Боже мой, яко сподобил мя еси видети день преславнаго воскресения Твоего, в онже свободил сей сущия во аде связанныя праведных души! Тоя свободы, Владыко, аз желаю: разрешиши мя связана суща многыми грехы, да восияет свет благодати Твоея во мрачней ми души. Веде бо безчисленыя щедроты Твоя и неизреченное человеколюбие Твое: яко от небытия мя во бытие вся привел еси и своего образа подобием украсив мя, словесем же и разумом превыше скота вознес мя и твари всей владыку устроил мя еси. Сведый время живота моего, от юности моея и доныне пекийся мною, да бых спасен был, и прекраснаго лика Твоих аггел согласника хотяй мя быти, заповедь дал ми еси и духовное дело во чистоте совершити повелел ми еси; аз же, окаянный, запят бых умом к своему хотению, люблением плотским ввергох себе в смрадную тину греховную и далече ся сотворих от Твоея благости. Твой сын порождением купели духовныя, ныне же раб бых греховный. И того ради стеню из глубины сердечныя и слезю болезнию душевною: судный час помышляя, весь изнемогаю. Како убо обрящуся тамо? Кое ли слово изреку за грехи моя? Или каков ответ будет ми от Судии? Где ли скрыю беззаконий моих множество? Яко несть помогающаго ми, избавляющаго мя. И что сотворю, Господи мой, Господи! Не веде, к кому ся прибегну, да спасена ми будет душа. Время живота моего мало, и поне отныне пригвозди страсе Твоем плоть мою; да не наг обрящуся от добрых дел, смех бываю демоном. Се бо, яко детище, запят быв от врага моего, и в последнюю впадох погыбель. Не бысть от века человек грешен якоже аз: злых бо ради моих дел прогнах души моей аггела хранителя и приях губителя, неподобная возлагающа на мое сердце. Но не остави мене до конца погибнути, Иисусе, благое имя! От земли создавый мя и живот даровавый ми, призри на смирение мое: аще бо и без числа согреших, но не воздех руку мою к Богу чюждему, ниже отчаяхся отнюдь, помышляя образ Твоего человеколюбия, еже показа на согрешивших прежде. Поминаю Давида, иже по даровании пророчествия в ров любодеяния впаде и убийство сотвори и покаявся к Тебе Богу и Творцу, достоин бысть Твоея милости. И за Ахава Сам ко пророку глаголя: Не имам сотворити прежде реченнаго нань зла, видех бо его, како сетуя ходит предо Мною о своих согрешениих. Ей, Владыко мой, и еще приложю, плачася, пред Тобою великих и неудобь исцельных моих язв. Како Манасия беззаконствовав и много Израиля осквернив и Тебе, Бога отец своих, прогневал, предан бысть иноплеменнику в казнь, егоже в сосуде медяне заключивше и яко скота травою питаху: видев же свою погибель и воспомянув прежде сотворенныя своя грехи, и возопи среде уз к Тебе, Богу и Творцу, и чрез надежду изят бысть оттуду преславно. Такоже и аз, вся злая в животе моем содеях и недостойна себе сотворих Твоей милости. И како на высоту к Тебе воззрю скверными очима? како ли явлюся лицу Твоему, раздрав первую боготканную одежу и осквернив плоти моея ризу? Но очисти мя, яко Спас, и прости ми, яко Бог! Призри на смирение мое и не помяни злобы грехов моих, яже сотворих на убогую мою душю. Надею бо ся Твоей милости и вопию к Тебе воплем велиим: Помяни, Господи, глаголы пречистых Твоих уст, яже рече "Ищите, обрящете, просите и дастъся вам", не пришел бо еси призвати праведных, но грешных на покаяние, от нихже первый есмь аз. И ныне исповедаю вся безакония моя: и мне бо молчащу, Ты сия свеси. Но, о Премилостиве, приими мя, яко разбойника и мытаря и блуднаго сына: тии бо беша всеми отчаеми; Ты же прият я и раю сотвори жителя. Приими и мое покаяние, недостойнаго раба Твоего, Господи Иисусе Христе! Словом очистивый прокаженныя, очисти скверну души моея и помощник ми буди: честнаго Ти креста силою укрепи мя и Духом Святым утверди мя,возврати посрамлены борющыя мя, и да исповедят уста моя множество милости Твоея, яко бысть помощник мой во всякой беде и утешитель в день печали моея. И ныне не отверзи моления раба Твоего, но спаси страстную ми душю и вся християны помилуй, молитвами Пречистыя Владычицы нашея Богородицы, яко Ты еси Бог наш и Тебе ся мили деем: Отче и Сыне и Душе Святый, помилуй нас всегда ныне и присно и во веки веков. Аминь.


среда, 16 марта 2016 г.

Крыж Эўфрасіньні Полацкай знаходзіцца пад Масквой?

Гісторык Сяргей Тарасаў лі-
чыць, што Крыж Еўфрасінь-ні Полацкай цэлы і знаходіц-
ца ў падмаскоўным Сергіе-вым Пасадзе, у Троіца-Сергі-
евай лаўры.

ЧЫТАЦЬ ТУТ

воскресенье, 1 ноября 2015 г.

СЁННЯ, НА ЖАЛЬ, ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ - САБОР- НАВАМУЧАНІКАЎ І ВЫЗНАЎЦАЎ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ.

 А ў Варварынскім храме Пінска гэтае свята ніяк не адзначалі. Ні ўвечары на ўсяночным трыванні - ні трапара, ні канона; ні сёння на Літургіі  - нават святар не ўзгадаў пра гэтую падзею. Шкада тых праваслаўных, для каго сённяшняе свята мае значэнне. Яшчэ больш шкада тых, каму гэта абыякава. Шкада усіх нас, таму, што калі не памятаем сваіх мучанікаў, большасць з якіх катавалі і знішчалі ў 30-я гады, тады і магчыма, як у гэтым годзе, усталяванне помніка Сталіну(!) каля праваслаўнай капліцы (!) на Лініі Сталіна пад Мінскам. Бо гэта ж альтэрнатыва: ці шануем таго, хто спрыяў умовам для знішчэння людзей, ці тых, каго знішчалі і катавалі - мучанікаў. Адразу і тое, і іншае немагчыма.

 СЁННЯ, НА ЖАЛЬ, ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ - САБОР- НАВАМУЧАНІКАЎ І ВЫЗНАЎЦАЎ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ.


А в Варваринском храме Пинска этот праздник никак не отмечали. Ни вечером на всенощном бдении - ни тропаря, ни канона; ни сегодня на Литургии - священник даже не упомянул об этом событии. Жаль тех православных, для кого сегодняшний праздник имеет значение. Ещё более жаль тех, кому это безразлично. Жаль всех нас, потому, что если не помним своих мучеников, большинство из которых истязали и уничтожали в 30-е годы, тогда и возможна, как в это году, установка памятника Сталину(!) возле православной часовни (!) на Линии Сталина под Минском. Это ведь альтернатива: или почитаем того, кто способствовал условиям для уничтожения людей, или тех, кого уничтожали и истязали - мучеников. Одновременно и то, и другое невозможно.
 К СОЖАЛЕНИЮ, СЕГОДНЯ ДЕНЬ ПАМЯТИ - СОБОР - НОВОМУЧЕНИКОВ И ИСПОВЕДНИКОВ БЕЛОРУССКОЙ ЗЕМЛИ.

ПРА СВЯТА ЧЫТАЦЬ ТУТ.

среда, 7 октября 2015 г.

ПРАПАДОБНЫ ЛЯОНЦІЙ, архм. Віленскі.

Дзень памяці 7 верасня

Крыніца: http://sppsobor.by/bractva/vilna/laboratory/bellife/4248#more-4248
Архімандрыт Ляонцій — у міры Лонгін Фёдаравіч Карповіч — нарадзіўся ў Пінску каля 1580 года і паходзіў з сям'і пінскага пратапопа. Вучыўся будучы вызнаўца веры Хрыстовай, на думку даследчыкаў, у Астрогу альбо ў Вільні. У паэтычным творы «Лямант», прысвечаным памяці айца Ляонція, ёсць радкі, якія сведчаць пра цяжкія матэрыяльныя ўмовы яго навучання: «Он о нищих, убогих старанье мел, о вдовах, маючи и сам выхованье с жебранины ненъдзной» (ён выяўляў клопат пра жабракоў, убогіх, удоў, бо і сам быў выхаваны з дапамогай мізэрнай міласціны). Лонгін Карповіч валодаў глыбокімі ведамі ў багаслоўі, дыялектыцы, логіцы, рыторыцы, ведаў некалькі моў і пры гэтым вызначаўся змірэннай набожнасцю і руплівасцю да веры Праваслаўнай. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра Захарыя (Капысценскі) у сваёй «Палінодыі», напісанай у 1621 годзе, так характарызуе яго: «Блажэнны Ляонцій Карповіч, архімандрыт Віленскі, муж боганатхнёны, ў мове грэчаскай і лацінскай глыбока дасканалы, абаронца ісціннай веры».

На пачатку 17 стагоддзя уніяты захапілі Свята-Троіцкі манастыр у Вільні і выцеснілі існуючае пры ім праваслаўнае брацтва, арганізаваўшы замест яго сваё уніяцкае і намагаючыся прысвоіць яму ўсе маёмасныя і юрыдычныя правы праваслаўнага брацтва. Спрабуючы абараніць правы Віленскага праваслаўнага брацтва ад несправядлівых замахаў уніятаў, Лонгін Карповіч разам з некаторымі іншымі братчыкамі выпраўляецца ў студзені 1609 года ў Варшаву на пасяджэнне сойму. Лонгін Карповіч паўстае тут перад намі як актыўны міранін, якога сярод іншых віленцаў патрыяршы экзарх Кіеўскай мітраполіі пратапоп Нестар Казменіч ставіць у прыклад у сваім пасланні да пінскага духавенства ад 4 студзеня 1609 года.
Вярнуўшыся з Варшавы, Лонгін Карповіч працягвае сваю энергічную дзейнасць па абароне Праваслаўя. У прыватнасці, ён узначальвае друкарню Віленскага праваслаўнага брацтва, у якой у 1610 годзе выходзіць знакамітая кніга Максіма (у манашастве Мялеція) Сматрыцкага «Фрынас, або Плач адзінай кафалічнай апостальскай Усходняй Царквы з тлумачэннем догматаў веры». У кнізе падрабязна і грунтоўна абвяргаюцца лацінскія догматы аб верхавенстве папы, аб зыходжанні Святога Духа і ад Сына, аб чысцілішчы, адзначаецца няправільнасць ужывання апраснакоў пры здзяйсненні Еўхарыстыі, на памылковасць прычашчэння міран пад адным відам. Аўтар дае выразную карціну страшэннага заняпаду веры і набожнасці ў папскай сталіцы — Рыме — і заклікае адступнікаў ад Праваслаўя апамятацца і пакаяцца, вярнуцца да сваёй маці, якая іх нарадзіла і выхавала, і адпрэчыць усе рымскія ерасі і заблуды. Кніга зрабіла глыбокае ўражанне як на праваслаўных, так і на ворагаў Праваслаўя, якія абрынулі ўсё сваё абурэнне і раз'юшанасць на выдаўцоў. У Вялікую Суботу 7 красавіка 1610 года ў друкарні быў учынены вобыск, падчас якога галоўнага друкара і карэктара Лонгіна Карповіча арыштавалі і без суда і следства кінулі ў турму. Два гады вызнаўца правёў у кайданах, яго вадзілі з аднога суда на другі, пераводзілі з адной турмы ў другую, штодня ўчынялі допыты, білі, здзекваліся, прымушаючы адмовіцца ад Праваслаўя і перайсці ва унію, але ён непахісна адстойваў права народа захаваць роднае Праваслаўе. На целе святога падзвіжніка ад кайданоў утварыліся язвы, сляды якіх заўважныя былі нават пасля яго праведнага спачыну.
Не зламіўшы трываласці падзвіжніка, яго выпусцілі з турмы, і ён вярнуўся да сваіх паплечнікаў, стаўшы шырока вядомы як адважны вызнаўца і пакутнік за веру. Затым Лонгін Карповіч прымае манашаскі пострыг з імем Ляонцій і дзякуючы свайму высокаму аўтарытэту неўзабаве становіцца на чале Віленскага Свята-Духавага манастыра ў сане архімандрыта, уводзячы ў абіцелі ўстаў агульнага манашаскага жыцця паводле чыну свяціцеля Васілія Вялікага. Нягледзячы на падарванае ў турме здароўе архімандрыт Ляонцій з нязменнай энергіяй працягвае сваю пастырска-асветніцкую дзейнасць. У брацкай друкарні, якую ён па-ранейшаму ўзначальвае, выдаюцца новыя кнігі: «Евангелле навучальнае», Малітваслоў, Службоўнік, Трэбнік, «Вертаград душэўны» святагорца Фікарды. У апошнім выданні змешчана прадмова архімандрыта Ляонція Карповіча. Узначальваючы Свята-Духаў манастыр і праваслаўнае брацтва, архімандрыт Ляонцій становіцца яшчэ і рэктарам брацкай школы, выхоўваючы моладзь у духу вернасці Праваслаўю.
Як і раней, яму даводзіцца цярпець шматлікія крыўды ад уніятаў Свята-Троіцкага манастыра, якія, карыстаючыся блізкай адлегласцю, амаль штодня кідаюць у манахаў Свята-Духавага манастыра камяні, выпускаюць стрэлы. Падчас аднаго з такіх нападаў ў 1614 годзе архімандрыт Ляонцій ледзь застаўся жывы: пінскі ўніяцкі епіскап Паісій Анікеевіч і вядомы ўніяцкі дзеяч Іасафат Кунцэвіч, знаходзячыся ў Свята-Троіцкім манастыры, сталі кідаць цэглу ў архімандрыта Ляонція і сур'ёзна паранілі яго.
Паводле сведчанняў іераманаха Ісаіі Трафімовіча, архімандрыт Ляонцій меў звычай «на всяк день Божественную совершати службу», хаця некаторыя з братоў непрыязна да гэтага ставіліся, на што падзвіжнік пярэчыў ім: «Як, набліжаючыся да сонечнага святла, бачыш на сабе плямы бруду, нават калі яны вельмі малыя, так і прычашчаючыся часта Бажэственным Тайнам, бачыш на сабе свае саграшэнні». Увесь час, вольны ад працы і богаслужэння, архімандрыт Ляонцій праводзіў у келейнай малітве. Ён настолькі любіў малітву, што плакаў, калі яму даводзілася перапыняць малітву дзеля зямных спраў, хоць і гэтыя зямныя справы патрэбныя былі для абароны Святой Царквы.
Шмат сіл архімандрыт Ляонцій аддаваў арганізацыі манашаскага жыцця ў родным Свята-Духавым манастыры, які дзякуючы менавіта яго намаганням неўзабаве стаў на чале ўсіх праваслаўных манастыроў Вялікага княства Літоўскага.
Усім праваслаўным віленцам архімандрыт Ляонцій быў вядомы як боганатхнёны прапаведнік. Яго пропаведзі высока цанілі не толькі праваслаўныя, яны літаральна былі «залатымі» і для езуітаў, якія скуплялі іх за золата, каб спаліць. Менавіта таму з вялікага мноства яго пропаведзяў да нас дайшло толькі тры, прычым такія, у якіх няма ніякай антыўніяцкай палемікі. Праваслаўныя лічылі архімандрыта Ляонція падобным па красамоўству Залатавуста. Віленскі прапаведнік не толькі сам «выкрываў і абвяргаў» словам пропаведзі, але і іншых заклікаў абараняць Праваслаўе. Захавалася яго пасланне на Афон, у якім архімандрыт Ляонцій просіць святагорца Кірыла прыбыць у Вялікае княства Літоўскае для падтрымкі Праваслаўнай Царквы: «Занядбаная і пакінутая намі Маці наша судзіць нас і асуджае. Што ж мы за воіны, калі ўвесь час — на адпачынку, а на варце — ніколі… Які мне плён ад самотнага жыцця, калі без любові яно праведзена будзе? І калі маці хто не любіць, то каго такі наогул любіць можа?»
У 1620 годзе Вялікае княства Літоўскае наведвае Іерусалімскі патрыярх Феафан, які пагаджаецца рукапалажыць для Праваслаўнай Царквы мітрапаліта і чатырох епіскапаў. Паміж абраных на епіскапскае служэнне быў і архімандрыт Ляонцій (Карповіч), які быў нарачоны епіскапам Брэсцкім і Уладзімірскім. Аднак цяжкая хвароба не дазваляе Віленскаму архімандрыту адправіцца ў Кіеў для хіратоніі. Прадчуваючы блізкую смерць, архімандрыт Ляонцій па просьбе брацтва пасылае да патрыярха свайго пастрыжаніка інака Мялеція Сматрыцкага. Прабыўшы некалькі месяцаў у Кіеве, Сматрыцкі вяртаецца ў Вільню ў сане архіепіскапа і ўжо не застае ў жывых свайго настаўніка: 24 верасня 1620 года ён спачыў, а цела яго застаецца непахаваным шэсць тыдняў. Архіепіскап Мялецій адслужыў адпяванне прападобнага Ляонція 2 лістапада 1620 года. У сваім слове пры пахаванні ён адзначыў нятленнасць яго пачэсных мошчаў: «Сведчаннем цярплівасці гэтага святога вызнаўца і пакутніка служаць самі язвы, намуляныя кайданамі на гэтым пачэсным целе, якое хоць ўжо шэсць тыдняў застаецца мёртвым, але благадаццю існага ў ім Прасвятога і Жыватворчага Духа захоўваецца непашкоджаным і без паху тлення».
В тым самым 1620 годзе ў брацкай друкарні Свята-Духава манастыра выдаецца паэма «Лямент у света убогих на жалостное преставление святолюбивого… отца Леонтия Карповича», у якой архімандрыт Ляонцій апісваецца як святы падзвіжнік і вызнаўца Праваслаўя.
Шанаванне прападобнага Ляонція як святога ўгодніка было не толькі ў Вільні, але і за яе межамі. У 1633 годзе студэнты Кіеўскай духоўнай калегіі віталі свяціцеля Пятра (Магілу) з яго ўзыходам на мітрапалічы прастол. У прывітальным тэксце, які быў яму прысвечаны, ёсць такія словы: «Цяпер пажадай толькі выправіцца ў Вільню і іншыя гарады рускага і літоўскага свету і ўбачыш, як сустрэнуць цябе з радасцю тыя, кім поўныя былі вязніцы, поўныя былі ратушы, поўныя былі вязнічныя сутарэнні за найчысцейшую ўсходнюю веру, як сустрэнуць цябе і правядуць да свайго кіраўніка ў прыгнёце, правадыра ў веры ісціннай, падобнага да Залатавуста ў красамоўстве, — за некалькі гадоў перад гэтым спачылага архімандрыта Ляонція Карповіча. Убачыўшы нятленныя мошчы яго, убачыўшы бліжніх, за веру пацярпелых, ты адчуеш, якою вялікаю справаю паслужыў ты няшчаснаму народу нашаму». Гэтыя словы пра нятленнасць мошчаў былі сказаны ўжо праз 13 гадоў пасля спачыну архімандрыта Ляонція. Святы прападобнамучанік Афанасій, ігумен Брэсцкі, у сваім «Дыярыушы» таксама называе архімандрыта Ляонція святым: «Месцічы гаротныя з Любліна, Сокаля, Оршы, Пінска, Бельска, Кобрына, Берасця і з іншых гарадоў і мястэчак слёзна лямантуюць, што не маюць ужо і людзей, з якімі б цэрквы свае дагледзець маглі. Не стала айца і мужа святога Ляонція Карповіча, архімандрыта Віленскага…»
Надалей, аднак, склаліся неспрыяльныя абставіны для шанавання архімандрыта Ляонція. Калі нават мошчы святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія давялося схаваць ад уніятаў у пячору, дзе яны знаходзіліся больш за сто пяцьдзесят гадоў, то нядзіўна, што адкрытае ўшанаванне архімандрыта Ляонція (Карповіча) спынілася, аднак у царкоўнай гісторыі захавалася яго імя як мужнага абаронца Праваслаўнай веры.
Пра яго падзвіжницкае служэнне Святой Царкве падрабязна папавядае мітрапаліт Макарый (Булгакаў) у сваёй шматтомнай «Истории Русской Церкви». Имя архімандрыта Ляонція згадваецца сярод іншых святых архімандрытам Леанідам (Кавеліным) у яго кнізе «Святая Русь».
У нашы дні, па міласці Божай, ушанаванне архімандрыта Ляонція аднаўляецца, і мы з вераю і любоўю звяртаемся да слаўнага падзвіжніка зямлі нашай: Прападобны ойча Ляонціе, вызнаўца Праваслаўя, малі Бога за нас!
Любовь Левшун. "Леонтий Карпович. Жизнь и творчество" (спампаваць у PDF).


четверг, 17 сентября 2015 г.

НА ЖАЛЬ ІЗНОЎ...

Заўтра святкуюць памяць прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага. У нашым храме аб гэтым абвясцілі яшчэ ў нядзелю, пасля Літургіі. З гэтай нагоды сёння ўвечары пайшоў на службу і... (не дзіва, нават, ужо) не пачуў на ёй ні канон, ні хоць бы трапар прападобнамучаніку - іх не было. Гэтак вось у беларускім храме святкуюць памяць беларускага святога.

ЖЫЦІЕ ТУТ

суббота, 5 сентября 2015 г.

6 верасня дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма Шахмуця, архімандрыта Жыровіцкага (1946 г.).
Полымем веры разгарэўшыся, ты з'явіўся свяцільнікам Беларускай Царкве, заззяўшы ў абіцелі Жыровіцкай. Як пастыр добры, які веруючых да спасення настаўляў і жыццё сваё за Хрыста палажыў, прападобнамучанік Серафім, малі за нас Усяшчодрага Бога.
ЖЫЦІЕ тут