(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

Показаны сообщения с ярлыком Вершы. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Вершы. Показать все сообщения

пятница, 8 сентября 2017 г.

ЖНІВЕНЬ. Усевалад Сцебурака.

І яблыкі падаюць у цішыню,
і зоры злятаюць на ганак.
Ці я гэта бачу, ці я гэта сню
пад ранак?

Туман на світанні, і кроплі дажджу,
і жоўтыя пасмы на шатах,
і клёкат бусліны імкне ў вышыню
над хатай.

Расплюшчыўшы вочы, я ціха ляжу
Гадзіннік маўчыць. Зламаўся?
Не хочацца ўдзень пераходзіць мяжу,
каб жнівень даўжэй затрымаўся.

понедельник, 20 февраля 2017 г.

ГЭТАЕ ДРЭВА



Як разлагодзіла душу

Мне гэта дрэва!
На гэтым вецці калышу
Сны-неспадзевы.

Упаў на яркую траву,
Раскінуў рукі.
О, не кружыце галаву
Мне, пахі й гукі!

Мо я не зведаў у жыцці
Уцехаў велькіх.
Пакора, мятлушкай зляці
Мне на павекі.

Хай утаймоўвае душу
Маю, о дрэва,
Твой ціхі шэлест, ціхі шум,
Святла залева.

Я не шукаю ані-ні
У ліставерці
Тваіх гадоў, тваіх планід

Сваё бяссмерце.

Сачу я ценяў лёгкі лёт,
Аблокаў пёркі.
Мой лёс зусім наадварот,

Зусім не горкі.

Яшчэ не позна па жыцці,
Па свеце белым
Зялёным ветразем плысці —
У цвеце спелым.

                                                Міхась Стральцоў

ФОТА/FOTO: ©matt dinning

среда, 8 февраля 2017 г.



* * *

Бяда знянацку налучыла,
Знянацку шчасце абышло...
Жыццё мо кпіла, мо вучыла,
Мо раўнадушнае было.

Патроху болькі адбалелі,
І духам быццам не ачах,
Хоць доўга будні і нядзелі
Адною фарбай пазначаў.

Не пакарыўся скрусе ніцай,
Ды не забыўся з тых часоў,
Абрыў адразу столькіх ніцяў,
Званкоў, размоў і галасоў.

Ды аблачынкі, ды хмурынкі
З чала ўжо болей не сплылі...
Ды на аўтобусным прыпынку
Даўжэй ён курыць, чым калі.

                                                Міхась Стральцоў.

вторник, 20 октября 2015 г.

УСПАМІНАЕЦЕ ДЗЯЦІНСТВА?


***
Хачу я з тым, з маленства хлапчуком,
Свае гады ў дарозе пераняўшы,
Спаткацца. Таргане ён плечуком,
Святло вачэй насустрач разаслаўшы.

Ступлю туды, на тую паласу
Таго святла, хоць нельга двойчы рэчку,
Філосаф кажа, перайсці. Нясу
Туды не стогн, не боль,
Тым больш - не спрэчку.

Ні ў чым, ні ў чым ён тут не вінават,
І я яму ніколечкі не вінен.
Хачу пабачыць толькі той пагляд,
Яго пагляд, - я помню, быў ён сіні.


                                                                          І ўсё, і ўсё. Сагрэцца б толькі ім.
                                                                          Цяпер бывай, - пара і развітацца.
                                                                          І больш нічога.
                                                                          Захад стаў як дым.
                                                                          Залеглі цені. Стала нанач брацца.
                                                                                                             
                                                                                                   Міхась Стральцоў.

вторник, 18 августа 2015 г.

МІША


Прайшла, можа, сотня дажджоў,
Абмылася тысяча высяў...
Ніхто і не ўспомніць ужо,
Калі ён у вёсцы з'явіўся.

Заўсёды паслужлівы быў,

Не лез у суседскія сваркі,
Самотны і ціхі бабыль,
Аматар захмеленай чаркі.

Ад ранку блукаў каля крам,

Ажно магазіншчыцам збрыдзеў.
Нічога ж ні ў кога не ўкраў,
Нікога нічым не пакрыўдзіў.

Мурзатым сіроткам малым

Купляў час ад часу прысмакі.
І вечна хадзілі за ім
Чужыя каты і сабакі.

І вось ён загадкава знік,

Нібы за ваколіцу выйшаў,
Няўдалы былы вартаўнік,
Нязграбны, усмешлівы Міша.

Спачыў на пагорку крутым,

Дадаўшы ўсім клопату мала...
А людная вёска, між тым,
Здаецца, няпоўнаю стала...

Генадзь Бураўкін, Мінск, 13 лістапада 2013 г.

вторник, 11 августа 2015 г.

(Нібыта пра Беларусь, З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі. )

Ліра мая ты спеўная! З чараўнічага дрэва,
             Мусіць, ты змайстравана.
Ледзь вазьму цябе ў рукі, усе, як ёсць, твае гукі,
             І песняй я ўвесь забраны.