(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

Показаны сообщения с ярлыком Літаратура. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Літаратура. Показать все сообщения

пятница, 8 сентября 2017 г.

ЖНІВЕНЬ. Усевалад Сцебурака.

І яблыкі падаюць у цішыню,
і зоры злятаюць на ганак.
Ці я гэта бачу, ці я гэта сню
пад ранак?

Туман на світанні, і кроплі дажджу,
і жоўтыя пасмы на шатах,
і клёкат бусліны імкне ў вышыню
над хатай.

Расплюшчыўшы вочы, я ціха ляжу
Гадзіннік маўчыць. Зламаўся?
Не хочацца ўдзень пераходзіць мяжу,
каб жнівень даўжэй затрымаўся.

среда, 8 февраля 2017 г.



* * *

Бяда знянацку налучыла,
Знянацку шчасце абышло...
Жыццё мо кпіла, мо вучыла,
Мо раўнадушнае было.

Патроху болькі адбалелі,
І духам быццам не ачах,
Хоць доўга будні і нядзелі
Адною фарбай пазначаў.

Не пакарыўся скрусе ніцай,
Ды не забыўся з тых часоў,
Абрыў адразу столькіх ніцяў,
Званкоў, размоў і галасоў.

Ды аблачынкі, ды хмурынкі
З чала ўжо болей не сплылі...
Ды на аўтобусным прыпынку
Даўжэй ён курыць, чым калі.

                                                Міхась Стральцоў.

пятница, 12 августа 2016 г.

ЛАРЫСА ГЕНІЮШ.

“Чыноўнікі хацелі, каб яе не адпявалі. Чамусць гэта было страшэнным грахом у іх вачах. Яны давілі на зельвенскую царкву, каб гэтага не рабілі. Але святар Васіль Чэкіда не паддаўся, хаця яму тое каштавала пасля. І калі пачуліся толькі першыя гукі паніхіды, тыя чыноўнікі кінуліся ў дзверы, каб толькі не удзельнічаць у адпяванні. Вось такая атмасфера панавала тымі часамі.”



“Дзе б яна ні была, яна ўсюды вызнавала праваслаўную веру — і ў Чэхіі, і ў ГУЛАГу, і тут, калі была ў Зельве, яна была шчырай верніцай і адной з самых лепшых прыхажанак. Яна не толькі малілася, адбывала службу і вярталася дадому. Яна сапраўды служыла Богу сваёй і маці-царкве”.


Далей чытаць ТУТ

Некаторыя творы ТУТ


четверг, 28 июля 2016 г.

У. СЫРАКОМЛЯ

 "Гартаў" учора Яндэкс-карты і выпадкова натрапіў на вуліцу імя Уладзіслава Сыракомлі (у Пінску) - быў прыемна ўражаны! Нечакана! Сыракомля - выбітны беларус: паэт, празаік, публіцыст, краязнавец, гісторык 19 ст. Але і такія беларусы вельмі часта знаходзяцца па-за межамі нашай нацыянальнай самасвядомасці (я, напрыклад, пачуў гэтае імя летась толькі; пашанціла набыць і кнігу), а тут - вуліца! 
 Творчасць (тое, што паспеў прачытаць) таксама ўразіла. Ніжэй можна крыху пачытаць ды па спасылцы спампаваць кнігу.


Гімн да Найсвяцейшай Панны
ў Вострай Браме

Маці, Ты клічаш маліцца
Нас у няздарнасці горкай.
Ты над ліцвінскай сталіцай
Свецішся ранішняй зоркай.
Глянь на натоўп, што ўтрапёна
Хоча абраз Твой прывеціць.
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці!
Неба высокага Пані!
Глянь на наш род чалавечы:
Сэрцы нам смутак параніў,
Хто нашы сэрцы палечыць?
Хто нас пяшчотай агорне
Найласкавейшай на свеце?
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.
Кожны, хто хворы, бяздольны,
Аб Тваёй літасці моліць,
Хто ж нас прытуліць спатольна,
Хто нашы раны загоіць?
Ласка Твая — цуд натхнёны —
Гойным бальзамам ільецца.
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.
Грэшныя ў путах падману
I неспатольнае смагі 
Ўзняць свае вочы на Панну
Нават не маем адвагі.
Дай нам надзею ў палоне,
Выблытай з грэшнае сеці.
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.
Цісне калі нас хвароба,
Сына Ты ўпрошвай зычліва,
Благаславі земляроба,
Благаславі плён на нівах,
Благаславі край наш родны
I апрані яго ў квецень!
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.
Матчына ласка без меры
Ежай стаецца галодным:
Бедныя сем’і па веры
Просяць аб хлебе штодзённым.
Здольная ў зорнай кароне
Ўсіх у патрэбе прыкмеціць,
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.

1858

Ці вось яшчэ ўрывачак з "Сядзібы Залуча":


"Адзінокая, са старым дамком, ані адным дрэвам не прыцененая наднёманская сядзіба, што бачыла маю раннюю маладосць, не багатая на падзеі, але поўная ўсякіх пачуццяў, уражанняў, памятак з малых і сталых гадоў майго жыцця; сядзіба, сама назва якой звязана са столькімі маімі ўспамінамі, якая прыняла мяне дзіцем, песціла, калі стаў хлопцам, а потым выхавала з мяне, мусіць, аж занадта сур’ёзнага чалавека, — ад цябе пачынаю я сваю вандроўку, табе належыць першая старонка ў гэтай кніжцы! Хлеб з тваіх пясчаных палёў карміў маё цела, твае панурыя лясы, квяцістыя лугі, ні з чым не зраўняныя салоўкі выхавалі ў маёй душы замілаванне да красы нашай прыроды, тваёй самотнай глушы ўдзячны я за тое, што палюбіў песні і кнігі, у якіх бачу ўсю сваю будучыню. У падзяку за ўсё гэта я пашукаю ў зніклых вяках сляды тваёй мінуўшчыны — не гістарычных падзей, бо нам з табой не суджана было адыграць нейкай важнай ролі ў свеце. Вось я разгортваю геаграфічную карту і, сочачы за бегам Нёмана, шукаю месца, дзе ты ляжыш…"

СПАСЫЛКА, КАБ СПАМПАВАЦЬ КНІГУ, ТУТ

понедельник, 20 июня 2016 г.



"Вай­на па­рушае ўвесь па­радак жыц­ця. I ў свя­точ­ныя дні бад­зя­ем­ся мы тут бруд­ныя, ва­шывыя, ня­мыцькі. Я і не ве­даў бы, што свя­та, і дзіву­юся, як аб гэ­тым пом­няць тут другія.
— У цар­кву схадзіць ня­ма ку­ды, — бя­дуе Па­шын і лае Поль­шчу на чым свет стаіць.
— Дур­ны! Тут не Поль­шча, а Літва, — на­вучае яго Бе­ленькі.
— Не ад­но ліха, — не згад­жа­ец­ца ўпор­чы­вы кас­траміч. — Там кас­цё­лы, тут кас­цё­лы — скрозь ад­на Поль­шча і па­ны го­леныя.
У мя­не ра­дасць: прый­шлі ад род­ных і зна­ёмых доўга­чака­ныя лісты, а з Вільні — не­калькі ну­мароў «На­шае нівы». Ка­мандзір быў як­раз у кан­цы­лярыі. Ён пак­руціў «На­шу ніву» ў ру­ках, з асаблівай цікаўнас­цю прыг­ледзеўся да мя­не — і нічо­га не ска­заў.
Ра­дасць маю зня­важыў стар­шы пісар Ле­бед­зеў, калі ка­мандзір вый­шаў:
— Ах­во­та ж пісаць га­зеты на та­кой свіня­чай мо­ве. Ведь по-рус­ски так лег­ко на­учить­ся.
Зад­ры­жэла ў мя­не ўсё ад гне­ву, але што я ма­гу ска­заць гэ­таму чар­на­соцен­цу, калі ён га­ворыць так не ад цем­на­ты, а свя­дома і наўмыс­ля. Па­шын так не ска­жа.
Доб­ра ў ха­це, у кан­цы­лярыі. А на дво­ры сцюд­зё­на. Ве­цер, як узімку. Ішоў на ба­тарэю і па да­розе ду­маў: ці прый­дзе той час, што не буд­зе імпе­ры­ялізму, на­цы­яналь­на­га ўціску, ба­гатых і бед­ных, сы­тых і га­лод­ных, цёп­лых і сцюд­зё­ных, не буд­зе сал­дат, вай­ско­вай служ­бы, вай­ны? Калі нас­тупіць гэ­ты за­латы век? Эх, ве­цер, ве­цер! Сцюд­зё­на, бра­це, жыць на све­це! Наш­то і за што га­ду­ем мы тут «звя­роў»? Прак­ля­тыя ка­зюлькі, на якую хва­робу ства­рыла вас «ра­зум­ная» пры­рода? Наіўнае пы­тан­не! I Ле­бед­зеў — ка­зюль­ка, і я — ка­зюль­ка, і ўсе мы — ка­зюлькі. I тыя на­шы заўзя­тыя «свя­домыя» бе­лару­сы, якія заўсё­ды вы­тыкалі мне па­доб­ныя раз­вагі як сла­басць ду­ха, ня­гожую дзе­ля праўдзіва­га ад­раджэн­ца рэ­валю­цы­яне­ра, і яны самі ка­зюлькі…
А ўсё ж я рад, што род­ныя мае ўсе зда­ровы, што ў два­рэ ўсё доб­ра! I не­дар­ма ж мы тут ва­юем­ся, — да не­чага ж да­ва­юем­ся. I калі тут не заб'юць, прый­дзе па­ра па­ва­юем і за што дру­гое…"

                         Максім Гарэцкі "На імперыялістычнай вайне." (1914-1928)


ПАЧЫТАЦЬ І СПАМПАВАЦЬ МОЖНА ТУТ