(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

вторник, 31 мая 2016 г.

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

11 траўня

Стаміўся. Прыйду дамоў, вазьму ў рукі кнігу, прылягу... Прачнуся і буду займацца справамі. Стаміўся.



***
12 траўня

Цудоўны дзень. Цёплы вельмі да поўдня. Стрымана цёплы пасля. Адметны выгляд неба з аблокамі звычайнымі і незвычайнымі. Ціхамірна. Травень.

                                                                                                         


***
13 траўня

А сёння дождж. Добра, калі, як цяпер, ён засьпее цябе на вулцы: няма ўжо магчымасці спяшацца і мітусіцца - схаваўшыся недзе, стаіш і чакаеш, назіраючы, калі ён скончыцца. Добрыя хвіліны.



***
17 траўня

Дзіўны дзень! Быццам змяшаліся сезоны: травеньскае неба розных колераў, кастрычніцкая прахалода, летняя зеляніна дрэў, мяккае святло вакол... І спакой... Самы час, калі трэба пакінуць усе справы, выйсці з дому і моўчкі доўга ісці. Асалода сэрцу.




***
25 траўня

Мітусня дзіўная рэч. Замінае яна чалавеку быць чалавекам. Адымае магчымасць глыбока  адчуваць іншых і сябе: спачуваць, кахаць... Жыццё - ўнутры і навокал - робіць плоскім, паверхневым. Шмат і шмат высілкаў патрэбна, каб пазбавіцца яе (у пэўнай ступені) і потым каб супраціўляцца ёй. Жудасна дзіўная рэч - мітусня.





Комментариев нет:

Отправить комментарий