(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

Показаны сообщения с ярлыком Праваслаўе. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Праваслаўе. Показать все сообщения

понедельник, 6 февраля 2017 г.

ДЫСАНАНС



 Учора ў праваслаўнай царкве святкавалі памяць Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы рускай. Вось што, як праваслаўнага беларуса, мяне, мякка кажучы, зацікавіла.

Тропарь Собора новомучеников и исповедников Церкви Русской
Днесь радостно ликует Церковь Русская,/ прославляющи новомученики и исповедники своя:/ святители и иереи,/ царственныя страстотерпцы,/ благоверныя князи и княгини,/ преподобныя мужи и жены/ и вся православныя христианы,/ во дни гонения безбожнаго/ жизнь свою за веру во Христа положившия/ и кровьми истину соблюдшия./ Тех предстательством, долготерпеливе Господи,/ страну нашу в Православии сохрани// до скончания века.

 "Страну нашу" - гэта пра што? Калі не памыляюся, свята ўсталяванае ў 2000 годзе. То бок гаворка ідзе пра Расею (іначай было б "страны наши"). Гэта ж бачна и адсюль: 

Кондак Собора новомучеников и исповедников Церкви Русской
Днесь новомученицы Российстии/ в ризах белых предстоят Агнцу Божию/ и со Ангелы песнь победную воспевают Богу:/ благословение, и слава, и премудрость,/ и хвала, и честь,/ и сила, и крепость/ нашему Богу// во веки веков. Аминь.
          
 Зварот да навамучанікаў расейскіх - і ў каноне свята. І вось гэтае суседства (па сэнсу: "Расея - страна наша") вельмі засмучае. Справа не ў малітваслоўях як ёсць. Справа ў тым, што так вымушаны маліцца беларусы, у якіх ёсць свая краіна. І гаварыць пра іншую: "Наша", - звычайная няпраўда. Не чуў, каб тое абмяркоўвалася ў беларускім праваслаўным асяроддзі, але не заўважаць гэтае больш не магу. (Дарэчы, памятаю, раней чуў і больш сур'ёзныя рэчы - наўпроставая малітва (у акафісце) "за державу нашу российскую"). Бо ж гэта небяспечна, улічваючы расейскае "один народ", якое яны транслююць праз інфармацыйныя каналы і на нас. Як звярнуць на гэтае ўвагу беларусаў (праваслаўных, па-першае)? Не ведаю. А вось якасці, здольныя паспрыяць, каб адкрыліся вочы, магчыма бачныя - гэта пільнасць і... шчырасць перад самім сабой. Шчырасць найперш. Каб убачыўшы праблему, не хавацца ад яе, а прызнаць. І каб не падмяняць праваслаўе "россиепоклонничеством".
 

среда, 28 декабря 2016 г.

ПРАВАСЛАЎЕ VS БЕЛАРУШЧЫНЫ?


«Мы маем адказнасць перад Богам за захаванне той мовы, якую Ён нам даў».


Русский текст ➔ 📖



Нярэдка можна пачуць прэтэнзіі на адрас праваслаўнай царквы ў недастатковым падтрыманні беларускай нацыянальнай культуры. Настаяцель Свята-Пакроўскага сабору ў Горадні айцец Георгій Рой мяркуе, што апошнім часам усё больш праваслаўных святароў і вернікаў звяртаюцца да культурнай і моўнай спадчыны.

Царкоўнаславянская ці беларуская?


– Канешне, вельмі балюча адбіваюцца на жыцці царквы тыя агульныя працэсы, якія перажывае нашае грамадства. Грамадзяне Беларусі ў сваёй большасці не вельмі цікавіцца беларускай мовай і беларускай культурай. Царкоўная абшчына ж складаецца са звычайных людзей. Калі ў грамадскім жыцці час ад часу можна сустрэць нейкую падазронасць да беларускай культуры, то бывае і так, што такое стаўленне людзі з сабою прыносяць і ў царкву. Можа, дзесьці хтосьці лічыць, што беларускай мове не месца ў жыцці Царквы. Але большасць праваслаўных вернікаў ставяцца да беларускай мовы станоўча, хоць самі і не гавораць па беларуску. Цяпер у жыцці нашай Царквы ёсць усе магчымасці ўжываць беларускую мову і ў пропаведзях, і ў набажэнствах, і ў публікацыях, і ў справаводстве. Але, на жаль, мы далёка не заўсёды выкарыстоўваем гэтую магчымасць. Мне падаецца, што мы недастаткова клапоцімся пра захаванне нашае культуры і мовы.

Напэўна, святары маглі б часцей паказваць прыклад шанавання беларускай культурнай спадчыны і ўжывання беларускай мовы вернікам нашых цэркваў. Але пакуль што гэта не так. Беларуская мова прысутнічае ў жыцці царквы, але значнай ролі ўсё-такі не мае. Іншыя хрысціянскія канфесіі ў гэтым кірунку робяць бадай што больш.



– А як святар павінен ставіцца да прысутнасці нацыянальнага ў царкве? Ці не ўзнікне канфлікту паміж, напрыклад, «сакральнай» мовай царквы, і мовай нацыянальнай? Узгадайма біблейскі выраз: «няма болей ні іўдзея, ні эліна».

– У нашай царкве не існуе сакральных моваў. Кожная мова, на якой гавораць людзі, годная таго, каб на ёй звяртацца да Бога. Асабіста я практыкую служэнне беларускай літургіі. Кажу пропаведзі па-беларуску. І калі нехта кажа, што можа быць толькі адна «сакральная» мова, то гэта не адпавядае праваслаўнай традыцыі. Не адпавядае самой сутнасці менавіта той традыцыі, якую заклалі святыя Кірыл і Мяфодзій. Лічу, што царкоўнаславянская мова павінна быць асноўнай мовай набажэнства – гэта наша старажытная каштоўная спадчына. Але, пры гэтым, я выступаю і за тое, каб была магчымасць маліцца на той мове, на якой людзі хочуць маліцца. Хочуць царкоўнаславянскую – добра. Хочуць па-беларуску – будзем маліцца па-беларуску. Жадаюць маліцца па-расейску – і тут праблемы быць не павінна. Захочуць іншыя народы пачуць літургію на сваёй мове – і тут патрэбна быць заўсёды гатовымі.

Увогуле праваслаўная царква мае гэткі «ген кансерватызму». Мы кансерватары па сваёй сутнасці і іншымі быць не можам. Гэта дае шэраг перавагаў, але ўзнікаюць і некаторыя праблемы. У нас людзі вельмі насцярожана ставяцца да ўсяго новага. І калі казаць пра пашырэнне беларускай мовы ў жыцці праваслаўнай царквы, то непазбежна сутыкнешся з пытаннем: а навошта? Што мы, па-славянску не разумеем? Нам гэта “не прывычна” . Сапраўды, хто практыкуе малітву, той разумее, што такое «прывычнае слова» у малітве. Але ёсць нямала і тых асобаў, якія хочуць маліцца па-беларуску, якія хочуць чуць сваё роднае слова ў сваёй роднай царкве. Хай яны і не складаюць большасці, але мы, як хрысціяне, як браты і сёстры, павінны шанаваць духоўныя патрэбы кожнага чалавека. Акрамя таго, нельга забываць, што мову, зямлю, культуру народу дае Гасподзь. І мы маем адказнасць перад Богам, за захаванне той мовы, якую Ён нам даў.

Але для мяне асабіста нацыяналізм катэгарычна непрымальны. Ні расейскі, ні беларускі, ні ўкраінскі, ні які іншы. Нацыяналізм заўсёды абмяжоўвае чалавека, завужвае светапогляд, перашкаджае адэкватнаму дыялогу. І калі казаць пра сучасны беларускі рух, то я таксама непакоюся, што многія людзі становяцца на шлях такога вузкага нацыяналізму. Для шмат каго цяпер быць патрыётам Беларусі азначае кагосьці ненавідзець і заўсёды з нагодай, ці без яе, сваю нянавісць падкрэсліваць. Даходзіць час ад часу проста да недарэчнасцяў і глупстваў. На гэтым падмурку нічога добрага не збудуеш. Нянавісць і пыха – грэх, а кожны грэх дзейнічае дэструктыўна. Зразумела трэба любіць і шанаваць сваё роднае, трэба ўмець бараніць сваю спадчыну, але гэта ўвогуле не азначае ганьбіць суседскае, вышукваць нейкія недасканаласці, абсмейваць іх і самазадаволена казаць: мы лепшыя. Такая пазіцыя вельмі прымітыўная.

Адкуль бяруцца «праваслаўныя сталіністы.


– Апошнім часам мы бачым нездаровыя праявы ў жыцці праваслаўнай царквы: «праваслаўныя сталіністы», «праваслаўная армія», шанаванне Івана Жахлівага, ці Грыгорыя Распуціна. Як да гэтага павінна ставіцца царква?

– Гэта не з’ява апошніх гадоў. Яна мабыць саспявала дзесяцігоддзямі, але менавіта цяпер гэтыя вельмі агрэсіўныя і ідэалагічна зацятыя групы ўсё гучней пра сябе заяўляюць. Гэта спроба ўвесці ў жыццё царквы нейкую па сутнасці сваёй антыхрысціянскую ідэалогію.
Я лічу, што гэта падмена праваслаўнай веры, на пэўны дыялагічны сурагат, можа нават хтосьці спрабуе праз гэта дасягаць пэўных палітычных мэтаў. Але ўсё гэта – не праваслаў’е, а нейкая карыкатура.
 Сапраўдная праваслаўная традыцыя – гэта традыцыя дыялогу. Сапраўднае праваслаў’е не ідэалагічнае, а дыялагічнае. І я вам шчыра скажу, што я вельмі перажываю за тое, як далей будзе развівацца гэтая сітуацыя. Тут ужо гаворка ідзе не пра тое, ці мне падабаецца тая ці іншая пазіцыя, ці не падабаецца. Пытанне датычыць прыроды царквы і сутнасці праваслаўнай традыцыі.

Так званы «праваслаўны сталінізм» гэта не што іншае, як саюз свету з цемрай. Ці якая можа быць «праваслаўная армія», калі ідзе братазабойчая грамадзянская вайна? Апошнім часам вакол нас стала зашмат ідэалогіі. І мяне вельмі непакоіць тое, што мы неяк спакойна на ўсё гэта рэагуем, ці, можа робім выгляд, што нічога страшнага не здараецца. Можа баімся страціць нейкую раўнавагу? Але калі мы не будзем даваць гэтым з’явам адпаведную адзнаку, гэта прывядзе да вельмі цяжкіх наступстваў. Лепш лячыць хваробу ў пачатку, чым тады, калі яна набярэ сілу.


І ўсё ж такі падсумоўваючы, якія перспектывы Вы ўвогуле бачыце для беларускай мовы і культуры ў жыцці сучаснай беларускай царквы?

Думаю, што арыял ужывання беларускай мовы ў жыцці нашай царквы будзе паступова пашырацца. Але ўсё гэта павінна адбывацца праз асабісты прыклад святароў, праз заахвочанасць неабыякавых да роднай мовы вернікаў і не павінна быць аніякага прымусу. Беларуская культура павінна прыходзіць у жыццё царквы спакваля. Заўсёды патрэбна спакойная дыскусія.

Беларуская мова і царква – ад XІІ да ХХІ ст.


– Айцец Георгій, калі коратка зазірнуць у мінулае, які ўнёсак зрабіла праваслаўная царква ў гісторыі для беларускай мовы і культуры?

– Мы павінны разумець, што само фармаванне беларусаў як народу пачыналася адначасова з прыходам сюды хрысціянства, якое прынесла пісьмовае слова. Феномен нашай гісторыі ў тым, што гэтае хрысціянскае слова пачало даваць буйныя парасткі ва ўсіх галінах жыцця нашага старажытнага беларускага грамадства. Узнікаюць гарадскія цэнтры – Полацк, Тураў, Менск, Горадня, Пінск і іншыя гарады. Паўсюль з’яўляецца кніга. Асабліва мы можам адзначыць Полацк, дзе жыла і працавала Еўфрасіння Полацкая, якая перакладала кнігі, перапісвала іх. Там узнікае першы скрыпторый. Свяціцель Кірыла Тураўскі – гэта ўвогуле чалавек выключнага маштабу ў нашай гісторыі. Ён быў надзвычай адукаваным чалавекам для 12-га стагоддзя. Кірыл Тураўскі – выбітны багаслоў і філосаф. Першы на нашай зямлі. Роўных яму не было ва ўсёй тагачаснай Старажытнай Русі. Ні шмат хто і ў Еўропе мог параўнацца з ім у адукацыі і слове. Мы можам узгадваць цэлы шэраг імёнаў і іншых выбітных сыноў нашага народу. Менавіта яны закладаюць тую аснову, той падмурак, на якім будуецца нашая беларуская культура, наш беларускі народ.

Калі на поўдні і паўночным усходзе старажытнае Русі панавала татарскае іга, якое ў значнай ступені знішчыла старажытную культурную традыцыю і запаволіла яе развіццё, то менавіта беларуская зямля стала той глебай дзе культура і пісьменства дало вельмі моцныя парасткі. У Вялікім Княстве Літоўскім інтэнсіўна развіваецца і дае надзвычай багаты плён унікальная кніжная культура, архітэктура, іканапіс. І ўсё гэта зараджаецца ў нетрах нашай праваслаўнай царквы. Што цікава, літаратура не была выключна рэлігійнай. Гэтая традыцыя адзначаецца жанравай разнастайнасцю: летапісы, жыццеапісанні, і апісанні падарожжаў, зборнікі біблейскіх афарызмаў і інш.

Нядаўна я прачытаў меркаванне адной вядомай даследчыцы, якая сцвярджала, што стан беларускай царквы да пачатку 16-га стагоддзя быў станам глыбокага інтэлектуальнага застою і нагадваў багну, што, нібыта, не было ў нас ніякай значнай інтэлектуальнай працы. Але гэта вялікі паклёп на наш народ, на нашу культуру і на нашу мову, таму што такой колькасці літаратуры якая існавала на Беларусі, не было нідзе ў іншых усходнеславянскіх народаў. Можа Францыскава біблія была застоем? Ці нашае друкарства і пісьменства? Ці тая надзвычай багатая літаратура, якая буяла ў нас? Ці брацкія школы, ў якіх атрымоўвалі выдатную адукацыю?
Налета мы будзем адзначаць значны юбілей, 500-годдзе Скарынаўскай бібліі. Мы павінны разумець, што гэтая біблія не ўзнікла знянацку, нібыта ўпала да нас з неба. Папярэдняя літаратурная традыцыя нашага народу – тая глеба, на якой вырас геній Скарыны.
 Лаўрэнцій Зізаній – праваслаўны манах, выдаў першы буквар. Мяркую, што кожнаму зразумела, якую ролю выконвае буквар для народнай адукацыі. Узнікае палемічная літаратура і ўсё, што пішацца, яно пішацца на нашай старажытнабеларускай мове. Старажытная беларуская мова выкарыстоўваецца як мова дзяржаўнага справаводства. Нават калі сёння чытаеш тыя старажытныя тэксты, то вельмі лёгка распазнаць, што мова тых тэкстаў вельмі блізкая да сучаснай. Мова таго пісьменства стала ўрадлівай глебай для ўзрастання сучаснай беларускай мовы.




воскресенье, 27 ноября 2016 г.

МІХАІЛ МУРАЎЁЎ-ВЕШАЛЬНІК.

РУССКИЙ ТЕКСТ ЗДЕСЬ

(ПРЕДЫСТОРИЯ ЗДЕСЬ)

Вядома, усё гэта абвясцілі прыватнай ініцыятывай. Не больш за тое. Я цяпер – пра набажэнства на славу графа Міхаіла Мураўёва-Віленскага, 150-годдзе з дня смерці якога акурат гэтай восенню і здарылася.

Усё ў нас на зямлі – прыватная ініцыятыва. Усталяванне на помніку Пушкіну літараў, абразлівых для памяці паўстанцаў 1830–1831 гадоў, – прыватная ініцыятыва. Захоўванне святаром РПЦ са свастыкай на плячы зброі – прыватная ініцыятыва. Вываз «казацкімі актывістамі» дзяцей з беларускіх школаў на «вучобу» ў ваенізаваныя лагеры да расейскіх фашыстаў – яшчэ больш прыватная ініцыятыва. Шмат прыватных ініцыятываў. Пры гэтым ім на стадыі ажыццяўлення ніхто не замінае – умешваюцца толькі тады, калі грамадскасць пачынае абурацца. Ну, калі не лічыць затрымання святара са свастыкаю, дык за захоўванне зброі ў нас у любым выпадку – артыкул. А астатняе – прыватныя ініцыятывы. Прыкладна такія ж, як усталяванне помніку Леніну каля дзяржаўнага заводу на грошы, трэба меркаваць, дзяржаўнага заводу і ў прысутнасці дзяржаўных чыноўнікаў, прызначаных на свае пасады па наменклатуры прэзідэнта.
Я супраць вайны з гісторыяй. Я за абʼектыўнасць. Абʼектыўнасць кажа: паводле фармальна прыватнай ініцыятывы на тэрыторыі суверэннай Беларусі правялі малебен у памяць кіраўніка карнай экспедыцыі Расейскай імперыі. Не военачальніка, падкрэсліваю, якім быў, скажам, фельдмаршал Паскевіч, фігура не менш мне антыпатычная, а менавіта кіраўніка карнай экспедыцыі.

Малебен за Мураўёва-Вешальніка. Фота krynica.info

Мне скажуць: Мураўёў шмат зрабіў для вызвалення беларускіх сялянаў. Няпраўда! Яго папярэднік на пасадзе віленскага генерал-губернатара Уладзімір Назімаў дамогся таго, каб сялянаў на тэрыторыі генерал-губернатарства вызвалілі раней, чым у іншых губернях. Мне скажуць: Мураўёў шмат зрабіў для праваслаўя на нашых землях. Няпраўда, гэта не падстава! У свой час галоўным спонсарам расейскага праваслаўя на тэрыторыі Украіны быў гетман Іван Мазепа, адданы анафеме тою самаю царквою, школы якой ён адкрываў, святыні якой будаваў, аклады на абразах якой рабіў залатымі. І цяпер у царкве Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы служылі не ў гонар вызваляльнікаў сялянаў Мікалая Мілюціна і Якава Растоўцава, якія распрацавалі ўсе дакументы, падрыхтавалі галоўную рэформу на тэрыторыі імперыі, а ў гонар іх галоўнага апанента, які публічна адстойваў ідэі прыгоннага права, ідэі рабства і няволі.

У гэтай якасці запатрабаваны сёння Міхаіл Мураўёў. Але не толькі як ідэолаг рабства. Не толькі як карнік-практык. Варта адзначыць яшчэ адну ягоную якасць. Ён быў свядомым фальсіфікатарам гісторыі. Сцвярджаю гэта з усёй адказнасцю – як чалавек, які каментаваў тэкст ягоных успамінаў, лавіў яго на падтасоўваннях, на недакладнасцях, на звядзенні асабістых рахункаў. Ён – а не Карамзін, Салаўёў, Ключэўскі, нават не Устралоў – заклаў аснову гістарычнай канцэпцыі, якая пануе. Згодна з ёй: што добра для справы ўмацавання імперыі, тое і правільна. Гэта інтэлігентны ідэолаг накшталт графа Уварава мог прыдумляць трыяды паводле Гегеля, увязваць народнасць з праваслаўем і самадзяржаўем. Для Мураўёва гэта было ўсё роўна. Проста – усё роўна. Ён не аддзяляў маральных учынкаў легітымных уладароў ад амаральных. Бяздушная машына, якая выконвае загад? Не. Машына хлуслівая, прасякнутая духам карʼерызму, якая прагне славы і ўлады.
Не было таленавітага адміністратара. Не быў ён таленавіты. Ягоны талент скончыўся падчас апалы, калі ён збіраў грошы на выратаванне ад голаду сялянаў Смаленскай губерні – як былы дзекабрыст. А потым, калі яго адстаялі ад следства і прынялі на дзяржаўную службу – дупу рваў, выслужваўся, займаўся пратэкцыянізмам, адпісваў сабе казённую ўласнасць, выбіваў ордэны і землі для сваякоў. Вядома ўсё гэта. Апублікаваныя дакументы. Апублікаваныя сведчанні сучаснікаў.

Я – не Аляксандр Герцэн і не Пётр Далгарукаў. Я не буду займацца расшыфроўваннем злачынных схільнасцяў графа Віленскага па партрэтах. Мая задача – апублікаваць каментар. Што я і зрабіў вясной 2016 года, разумеючы: рана ці позна, карыстаючыся нашаю агульнаю непрытомнасцю, гэты «кракадзіл» усплыве на паверхню і будзе выкарыстаны як новы сродак у барацьбе з ідэяй беларускай дзяржаўнасці.

І – вось яшчэ.

Мураўёў кіраваў здушэннем паўстання 1863–1864 гадоў на тэрыторыі чатырох сучасных дзяржаваў і спрабаваў закрануць тэрыторыю пятай. У прадстаўніцтва донарскіх арганізацыяў трох з іх звяртаўся я з просьбамі: дапамажыце выпусціць каментаванае выданне нататак! Гэта трэба зрабіць! Трэба даць у рукі людзям дакумент, які цалкам раскрывае сутнасць таго, што рабіў і пра што думаў Мураўёў. Не таму, што трэба ваяваць з нябожчыкамі. Таму, што яго ідэалогія – жывая.
Мне сказалі: гэта неактуальна.
Атрымайце і распішыцеся!
«Кракадзіл» усплыў. За карніка публічна моляцца.

Аляксандр Фядута.


суббота, 29 октября 2016 г.

Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.


ТРАПАР НАВАМУЧАНІКАМ І ВЫЗНАЎЦАМ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

Святыя навамучанікі зямлі беларускае, / набожнасці свяцільнікі і жыцця евангельскага ўзоры, / зняволенні, выгнанні і цяжкія работы мужна перацярпелі вы, / і дзеля Хрыста нават да крыві адпакутавалі, / Яго ж як пачынальніка свету і Здзяйсняльніка спасення, / старанна  цяпер маліце / памілаваць душы нашы.


КАНДАК НАВАМУЧАНІКАМ І ВЫЗНАЎЦАМ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ


Навамучанікі і вызнаўцы зямлі нашае, / у цяжкіх выпрабаваннях нават да смерці любоў да Бога захаваўшы, / прыклад веры і ўзор набожнасці нам явілі вы. / Таму цяпер у Нябесных хорамах лікуючы, // маліце Хрыста Бога спасці душы нашы.


Пра свята і спіс святых, далучаных да сабору, чытаць ТУТ


Тэкст службы ім ТУТ


А вось, прыкладам, ТУТ  можна пачытаць жыццяпіс аднаго са святых - прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага.


воскресенье, 2 октября 2016 г.

МІТРАПАЛІТ ПАВЕЛ пра беларуска-расійскую інтэграцыю.

(Я б яшчэ і камянёў падкінуў у гэты так званы працэс інтэграцыі, каб Беларусь захавалася як дзяржава, а беларусы як нацыя).
Русский текст здесь


МІТРАПАЛІТ ПАВЕЛ: НЕХТА ПЯСОЧАК ПАЧЫНАЕ ПАДКІДВАЦЬ У МЕХАНІЗМ БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАЙ ІНТЭГРАЦЫІ.


Пра гэта заявіў у праграме «Карціна свету» тэлеканала «РТР-Беларусь» вечарам 1 кастрычніка прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.



«Нехта пясочак пачынае падкідваць у гэты механізм. Ён пачынае рыпець, іскрыць. Вельмі сумна», — сказаў уладыка, маючы на ўвазе нафтагазавы канфлікт, што нядаўна абвастрыўся, паведамляе БелаПАН.

«Я, калі мне даецца магчымасць, пры сустрэчы з кіраўнікамі нейкіх галін у Расіі заўсёды кажу: «Слухайце, Расія і Беларусь — гэта ж Саюзная дзяржава. Сябры, ну нельга нам цяпер усё змешваць на нейкія эканамічныя рэйкі. Як у сям'і трэба — недзе і нешта дараваць адзін аднаму. Павінны быць добрыя адносіны. Тым больш што Беларусь — братэрскі народ», — падкрэсліў мітрапаліт Павел.

«Я шчыра перажываю, што не атрымалася там дамовіцца, не ўдалося там, — адзначыў ён. — Хоць ўмешвацца наўпрост, вядома, не можам і не маем права, ды і бессэнсоўна. Але там, дзе ёсць магчымасць…».

воскресенье, 25 сентября 2016 г.

НАБАЛЕЛА!!!

 Сёння ў храме зноў распавядалі пра "наш русский крест". Бедныя беларусы! Калі ўжо скончацца для іх гэтыя малітвы "за державу нашу российскую", а пачнуцца сапраўды за нашу - беларускую краіну і дзяржаву. На святароў, за некаторым выняткам, спадзявацца не варта, бо яны залежныя і не шмат хто з іх наважыцца на норму - бачыць і рэагаваць, а не маўчаць ці рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Спадзявацца можна толькі на вернікаў, ды можа толькі на неабыякавую іх частку, бо шмат каму, здаецца, абыякава не толькі гэтае, але і самое вучэнне Царквы. Прыкладам, сёння ў пропаведзі былі сказаны гранічныя (на межах вучэння Царквы, калі не памыляюся) словы. Ці шмат хто гэта заўважыў? А калі і заўважыў, як можна выправіць сітуацыю? Калі б гэта было асабістае пытанне, падыйшоў бы пасля службы і высветліў. А тут не тое. Тут агульнае для ўсіх. (Шчыра кажучы, у вернікаў няма магчымасці выправіць становішча; фармальна можа і ёсць, а практычна - не, бо не будзеш жа рабіць заўвагі падчас прамовы). І вось "усе" панеслі з сабой гэтую гранічную думку... А ўвогуле цікава, а ці слухаюць пропаведзь святара ягоныя калегі? Але ж не магу сабе ўявіць, каб у момант прамовы выйшаў бы іншы святар і сказаў: "Шаноўны брат, гаворка ваша супярэчыць вучэньню Царквы". Не ўяўляю! А варта было б. Можа і вернікі тады б прачухаліся.
 Як там у нас гавораць? "Які поп, такі і прыход". Агульная бяда.


понедельник, 15 августа 2016 г.

СВЯТЫЯ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ МОЖНА ТУТ

Выданне склалі жыццеапісанні святых, якія ў розныя часы праславіліся падзвіжніцкім служэннем Царкве і Бацькаўшчыне і былі ўключаны ў Сабор Беларускіх святых. Падаюцца звесткі пра жыццё, служэнне і подзвіг святых, прыводзяцца сведчанні іх гістарычнага і сучаснага ўшанавання. У пачатку кожнага артыкула размешчаны трапар — галоўнае песнапенне ў гонар святога на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. На працягу тысячагадовай гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ў розныя часы праславіліся сваім жыццём угоднікі Божыя, якія сталі дастойнымі ўдзельнікамі Яго нябеснай славы. Для нас, нашчадкаў, святыя пакінулі ў спадчыну свой духоўны вопыт, шлях служэння, павучанні, рукапісы, кнігі. Святыя паказваюць нам узор служэння, і ўзор гэты блізкі і даступны для нас, бо здзяйснялі служэнне блізкія і дарагія нам людзі — нашы святыя продкі: «свяціцелі, мучанікі, прападобныя і праведныя».

пятница, 12 августа 2016 г.

ЛАРЫСА ГЕНІЮШ.

“Чыноўнікі хацелі, каб яе не адпявалі. Чамусць гэта было страшэнным грахом у іх вачах. Яны давілі на зельвенскую царкву, каб гэтага не рабілі. Але святар Васіль Чэкіда не паддаўся, хаця яму тое каштавала пасля. І калі пачуліся толькі першыя гукі паніхіды, тыя чыноўнікі кінуліся ў дзверы, каб толькі не удзельнічаць у адпяванні. Вось такая атмасфера панавала тымі часамі.”



“Дзе б яна ні была, яна ўсюды вызнавала праваслаўную веру — і ў Чэхіі, і ў ГУЛАГу, і тут, калі была ў Зельве, яна была шчырай верніцай і адной з самых лепшых прыхажанак. Яна не толькі малілася, адбывала службу і вярталася дадому. Яна сапраўды служыла Богу сваёй і маці-царкве”.


Далей чытаць ТУТ

Некаторыя творы ТУТ


четверг, 4 августа 2016 г.

АЎТАКЕФАЛІЯ.

РУССКИЙ ТЕКСТ ЗДЕСЬ

Канстанцінопальскі патрыярхат: Маем права даваць аўтакефалію праваслаўным былой Рэчы Паспалітай без згоды Масквы.




«У гісторыі ўсе новыя Праваслаўныя Цэрквы да нашых дзён — гэта былыя тэрыторыі Сусветнага Патрыярхату, якім ён даваў аўтакефалію. І па кананічных прычынах Сусветны Патрыярхат мае ў праваслаўным свеце першае месца», — заявіў іерарх.

Па прычыне існавання Кіеўскай мітраполіі, якая аб'ядноўвала ўсіх праваслаўных Рэчы Паспалітай, Канстанцінопаль даў без згоды Маскоўскага Патрыярхату аўтакефалію Польскай Праваслаўнай Царкве ў 1924 годзе.

Кіеўская мітраполія была непасрэдна падпарадкавана Канстанцінопалю да канца 17 стагоддзя, калі Маскоўскае царства захапіла Кіеў.

«На аснове чаго быў дадзены Томас у 1924 годзе Польскай Праваслаўнай Царкве? Канстанцінопаль разглядаў Польскую Царкву як былую частку Кіеўскай мітраполіі. Як мы ведаем, пры мітрапаліце Цыпрыяне Цамблаку Кіеўская мітраполія знаходзілася ў межах польска-літоўскай дзяржавы, то бок яе межы пашыраліся і на тэрыторыю Польшчы, і на Літву», — сказаў архібіскуп.

Томас — пастанова прадстаяцеля памеснай праваслаўнай царквы на нейкім важным пытанні царкоўнай арганізацыі. У тым ліку Томас можа даваць частцы царквы правы аўтаноміі (частковага самакіравання) ці аўтакефаліі (поўнага самакіравання).

Са слоў арцыбіскупа зразумела, што кананічнай тэрыторыяй Канстанцінопальскага Патрыярхату лічыцца і Беларусь як былая частка Вялікага Княства Літоўскага, якая таксама ўваходзіла ў Кіеўскую праваслаўную мітраполію.

«Калі ў 1924 годзе Канстанцінопаль дараваў аўтакефалію Польскай Царкве на грунце Кіеўскай мітраполіі, чаму сёння Канстанцінопаль не меў бы права даць самой Кіеўскай мітраполіі стан аўтакефаліі? Калі гэта было магчыма ў 1924 годзе — гэта магчыма і сёння», — заключае іерарх.

Аляксандр Гелагаеў

http://nn.by/?c=ar&i=174761

суббота, 23 июля 2016 г.

ДРУГАСНАЕ І ГАЛОЎНАЕ.

Гартаем каляндар і бачым: 24 ліпеня дзень памяці роўнаапостальнай Вольгі, вялікай княгіні расійскай, у святым хрышчэнні... (паводле, напрыклад, календара з расійскага сайта Православие.Ru). І яшчэ: 24 ліпеня дзень памяці роўнаапостальнай Вольгі, вялікай княгіні кіеўскай, у святым хрышчэнні... (паводле, напрыклад, "Беларускага Праваслаўнага календара" выдання Свята-Петра-Паўлаускага сабора Мінска, рэкамендаванага Выдавецкім Саветам БПЦ ). Заўважаем розніцу. І далей, бо папярэдняе - толькі дарэчы.

Сапраўды галоўнае ўтрымлівае вось гэтая спасылка. 


І верш:



Удержаны мои глаза,
простите, бабочки и птицы,
но надвигается гроза,
и надо бы поторопиться;
кто позаботится о нас,
с тех пор, как мы осиротели,
бредем, не разлепляя глаз,
без утешения, без цели…
Откуда спутник наш узнал
о тайной вечере, о чаше;
когда об этом толковал,
не сердце ли горело наше;
душа, как птица на груди,
давно ли так была согрета?
– Останься с нами, не ходи
в селенье сумрачное это.
Есть хлеб у нас и есть вино,
для ужина не так уж мало,
нам это Господом дано,
и этого всегда хватало.
– Останься с нами – не видна
дорога, потемнело небо.
…Вдруг отделилась пелена
от глаз, когда частицу хлеба
Он преломил, явив Дары
для них как трапезу простую.
О сердце сумрачной поры,
зачем ты бьёшься вхолостую?



Михаил Иверов, "Клеопа и Лука на пути в Эммаус".

Мф., 24, 12-35.

 У той час Пётр, устаўшы, пабег да магілы і, нахілíўшыся, убачыў, што толькі пало́тны ляжаць; і пайшоў назад, здзіўля́ючыся ў сабе таму, што адбыло́ся. І вось двое з іх у той жа дзень ішлі ў пасе́лішча, якое знахо́дзілася ста́дыях  у шасцíдзесяці ад Іерусаліма і называ́лася Эмау́с; і яны размаўля́лі між сабою пра ўсё тое, што адбылося. І ста́лася: калі яны размаўлялі і разважа́лі, Сам Іісус, наблíзіўшыся, пайшоў з імі, але вочы іх былí стры́маны, так што яны не пазналі Яго. Ён жа сказаў ім: пра што гэта вы, ідучы́, разважа́еце між сабою і чаму такія засму́чаныя? У адказ адзін, імя́ якога Клео́па, сказаў Яму: Ты адзíны з падаро́жных у Іерусаліме не ведаеш пра тое, што адбыло́ся ў ім у гэтыя дни? І сказаў ім: пра што́ Яны ж сказалі Яму: пра тое, што адбыло́ся з Іісусам Назаранíнам, Які быў прарок, моцны ў справе і слове перад Богам і ўсім народам, і як вы́далі Яго першасвятары́ і начальнікі нашы для асуджэ́ння на смерць і распя́лі Яго; а мы спадзява́ліся, што Ён Той, Хто павíнен вы́бавіць Ізра́іля, але пры ўсім гэтым, сёння трэці дзень, як гэта ста́лася; але і некаторыя жанчыны з нашых ура́зілі нас: пабыва́ўшы ра́на каля магілы і не знайшо́ўшы це́ла Яго, яны прыйшлі і казалі, што бачылі і яўле́нне Ангелаў, якія кажуць, што Ён жывы́; і пайшлі некаторыя з нашых да магілы і знайшлі ўсё так, як і жанчыны сказалі, але Яго не бачылі. І Ён сказаў ім: о, неразва́жлівыя і мару́длівыя сэ́рцам, каб верыць усяму, што гаварылі прарокі! ці не так нале́жала адпаку́таваць Хрысту і ўвайсці ў славу Сваю? І, пачаўшы ад Маісея і ад прарокаў, тлума́чыў ім ва ўсім Пісанні тое, што ска́зана пра Яго. І наблíзіліся яны да пасе́лішча, у якое ішлі; і Ён рабіў вы́гляд, што пойдзе дале́й; а яны затры́млівалі Яго, ка́жучы: заста́нься з намі, бо вечарэ́е і дзень на зыхо́дзе. І Ён увайшоў, каб застацца з імі. І ста́лася: калі Ён узляжа́ў з імі, то, узяўшы хлеб, благаславíў і, пераламíўшы, даваў ім. І адкры́ліся ў іх вочы, і яны пазна́лі Яго, ды Ён стаў няба́чны для іх. І сказалі яны адзін аднаму: хіба́ не гарэ́ла наша сэрца ў нас, калі гаварыў Ён з намі па дарозе і калі тлума́чыў нам Пісанне? І, уста́ўшы ў той жа час, яны вярну́ліся ў Іерусалім і знайшлí сабра́ных разам адзіна́ццаць і тых, што былí з імі, якія гаварылі, што Гасподзь сапраўды́ ўваскрэ́с і явíўся Сíману. А яны расказвалі, што́ было́ ў дарозе і як яны пазна́лі Яго пры пераламле́нні хле́ба.


Евангелле паводле Матфея, 24, 12-35.

воскресенье, 3 июля 2016 г.

СВЯЦІЦЕЛЬ МІНА, ЕПІСКАП ПОЛАЦКІ.

Памяць 3 ліпеня

"Епіскап Міна здзяйсняў сваё архіпастырскае служэнне ў тыя часы, калі святло веры Хрыстовай яшчэ толькі пачынала распаўсюджвацца па нашых землях. Час і месца нараджэння свяціцеля нам невядомы. Але можна меркаваць, што адбылося гэта не пазней за 1065 год у Полацку або ў яго наваколлі. У старажытным Полацку прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, тут закладаліся асновы і першыя вопыты духоўнага падзвіжніцтва. Дасягнуўшы паўналецця, будучы епіскап накіраваўся ў вядомы Кіева-Пячэрскі манастыр. Там праз кароткі час прыняў манашаскі пострыг і з інацкай руплівасцю і пакорным сэрцам уступіў на шлях малітоўнага падзвіжніцтва, самаахвярнага служэння Богу і бліжняму. 

Хіратонія ў епіскапа, як паведамляецца ў Іпацьеўскім і Лаўрэнцьеўскім летапісах, адбылася 13 снежня 1105 года. Здзейсніў хіратонію, верагодна, мітрапаліт Кіеўскі Нікіфар I, які сам раней займаў Полацкую кафедру. Епіскап Міна згадваецца ў «Пацерыку Пячэрскім» (Кіеў, 1661) сярод іншых епіскапаў — выхаванцаў Кіева-Пячэрскага манастыра, якія «не своим взысканием, но Божиим понуждением от глубины пещерныя на высоту Престолов святительских вознесошася…»
Епіскап Міна ўзначаліў Полацкую епархію ў той час, калі ў яе ўваходзіла пераважная большасць земляў сучаснай Беларусі. Яго свяціцельскімі малітвамі і клопатамі ўладкоўваліся храмы і манастыры, выхоўваліся новыя пакаленні пастыраў, акармлялася полацкая паства. Кафедральным храмам быў знакаміты сабор у гонар Святой Сафіі, Прамудрасці Божай, які ў перабудаваным выглядзе захаваўся да нашых дзён. Пра высокі стан асветы і маралі тагачасных палачанаў сведчыць факт, што якраз пры епіскапе Міне ўзрасла і прыняла інацкі пострыг прападобная Еўфрасіння Полацкая. Епіскап Міна, як і ншыя полацкія ўладыкі, карыстаўся надзвычай высокім аўтарытэтам, браў чынны ўдзел у справах Полацкага княства і ўсёй Кіеўскай мітраполіі. Вядомы, напрыклад, факт яго ўдзелу ва ўрачыстым перанясенні мошчаў святых мучанікаў Барыса і Глеба ў Кіеў у 1115 годзе.
Спачыў свяціцель летам 1116 года, пра што згадваецца ва Уваскрасенскім летапісе: «Того же лета преставился Мина, епископ Полоцкий июня 20». Невядома, калі адбылася кананізацыя епіскапа Міны. Верагодна, што праслаўленне было здзейснена не адразу пасля спачыну, бо ў Жыціі прападобнай Еўфрасінні Полацкай пра гэта не згадваецца. У XIX стагоддзі ён лічыўся мясцова шанаваным як іерарх з ліку Кіева-Пячэрскіх інакаў.
Невядома дакладна, дзе быў пахаваны свяціцель Міна. Але можна меркаваць, што яго святыя мошчы спачываюць каля Праабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Бо вядома, што яго пераемнік, епіскап Полацкі Ілля, даруючы прападобнай Еўфрасінні для заснавання манастыра Сяльцо, якое належала архіерэйскаму дому, сказаў: «Есть там церковь Всемилостивого Спаса, идеже братия наша лежат, прежде нас бывшие епископы». На пачатку 1990-х гадоў на тым месцы ўсталявалі памятны крыж.
У 1984 годзе свяціцель Міна разам з іншымі святымі падзвіжнікамі быў уключаны ў Сабор Беларускіх святых. У 2005 годзе ў гарадскім пасёлку Івянец Мінскай епархіі асвячоны ніжні храм у гонар свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага."

Трапар свяціцелю Міну Полацкаму

Кіеўскіх падзвіжнікаў наследнік дастойны,/ прастолам Полацкай Сафіі ты ўзвялічаны,/ гораду і людзям памочнікам з’яўляешся,/ свяціцелю ойча наш Міна./ Слава Таму, Які даў табе благадаць,/ слава Таму, Які ўвянчаў цябе,// слава Спасіцелю Богу, Які дзейнічае праз цябе.

 

Кандак свяціцелю Міну Полацкаму

Ад пашаны зямной ухіліўшыся, / славы нябеснай спадобіўся ты, / Божым пакліканнем з глыбіні пячорнай на вышыню свяціцельства ўзышоўшы, / паству Полацкую прымножыў ты, / ойча наш Міна, / малітвеннік дбайны // за ўсіх, хто ўшаноўвае памяць тваю.

четверг, 23 июня 2016 г.

УСЕПРАВАСЛАЎНЫ САБОР


(на странице есть переводчик)

«Мы так сабе ўяўляем праваслаўе, каб усё было па-багатаму, а тут патрыярхі пешкі ходзяць» — Усеправаслаўны сабор у сямі назіраннях Наталлі Васілевіч.



У гэтыя дні на Крыце праходзіць Усеправаслаўны сабор — падзея, да якой праваслаўная царква ішла тысячу гадоў. Сабор важны для ўсяго ўсходняга хрысціянства. Але афіцыйных прадстаўнікоў нашай краіны там няма, бо РПЦ, да якой адносіцца Беларускі экзархат, сабор праігнаравала. З беларусаў на Крыце прысутнічае толькі тэолаг Наталка Васілевіч. Яна дасціпна расказала «Нашай Ніве» пра сам сабор і пра тое, што кажуць пра нас у кулуарах.
Чаму Усеправаслаўны сабор важны для праваслаўных?

«Да яго рыхтаваліся цягам соцень гадоў. Свет сёння змяняецца, перад выклікамі глабалізацыі пытанне ўсеправаслаўных адносін і адзінства праваслаўнай царквы вельмі актуальнае. Мы павінны перазнайсці сваю ідэнтычнасць. І Сабор — гэта спроба незалежна ад сваіх палітычных ці іншых поглядаў выпрацаваць прынцыпы, метадалогію, паводле якой мы маглі б вызначаць, як нам дзейнічаць у свеце далей. Усе прынятыя дакументы будуць мець кампрамісны характар. Але сам факт сустрэчы, факт таго, што праваслаўныя з усяго свету прыехалі і сабраліся ў адным месцы — гэта грандыёзны факт.
У свой час і беларусы спрычыніліся да падрыхтоўкі Сабора — гэта гарадзенскі архіепіскап Аляксей Грамадскі ў 30-х гадах, айцец Віталь Баравой і мітрапаліт Філарэт. Вельмі крыўдна, што мы не прадстаўленыя на саборы.
Чаму на Саборы не прадстаўленая Беларусь? Што пра нас думаюць?

«Мітрапаліт Павел і архіепіскап Гурый рыхтаваліся прыехаць сюды, яны былі ўключаныя ў дэлегацыю. Гурый напярэдадні наведваў Афон. Але яны не прыбылі, бо маскоўская РПЦ байкатуе сабор. Але для мяне было дзівам — тут людзі проста падыходзяць і пытаюцца, адкуль ты. І вось я кажу – з Беларусі, а яны ўсе ведаюць пра нас. Тут вялікая заслуга мітрапаліта Філарэта. У свой час, з канца 80-х, у сусветным праваслаўі ён зрабіў вобраз нашай царквы як царквы, згоднай на дыялог з іншымі хрысціянскімі цэрквамі, адкрытай да выклікаў сучаснага свету, царквы, якая на памежжы і пастаянна будуе масты. І гэта тое, што нам трэба працягваць, каб гэты вобраз належаў нам надалей. І калі б Філарэт прымаў рашэнне аб паездцы, то я думаю, мы б не пайшлі на канфрантацыю і паехалі б на Сабор».
Чаму не прыехаў Маскоўскі патрыярх? Што пра РПЦ гавораць у кулуарах?
Тут ніхто гэтага не разумее, усе збянтэжаныя, бо РПЦ брала вельмі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дакументаў, самога Сабору. А тут раптам упёрліся і не прыехалі.
Дый аргументацыя няўдзелу РПЦ вельмі расплывістая — выглядае, у іх няма пазіцыі, якую можна сфармуляваць некалькімі сказамі.
Альбо ў іх ёсць нейкія прыхаваныя прычыны, пра якія яны не кажуць услых.
У іх пазіцыя такая — мы самая буйная праваслаўная царква па колькасці вернікаў, таму ваш Сабор без нас — гэта нішто. Але атрымліваецца наадварот — яны без гэтага Сабору нішто. Бо ў «слаўнасці» праваслаўных цэркваў РПЦ займае 5 месца. Што да памеру паствы, то ёсць іншыя даволі вялікія цэрквы. Румынская, напрыклад. Па колькасці прыходаў яны супастаўныя. А па багаслоўскіх ВНУ, колькасці студэнтаў-багасловаў нават наперадзе. Таму казаць, што мы тут самыя вялікія і вы мусіце з намі лічыцца — гэта несур'ёзны аргумент. Можа давайце тады ўсе станем рыма-каталікамі, бо яны ж самыя-самыя шматлікія?
РПЦ як бы сама аддзяляе сябе ад паўнаты праваслаўя, «мы хочам ваяваць, мы супраць усіх». Словам, у царкоўным жыцці тое самае, што ў палітычным.

Прысутныя тут расійскія журналісты таксама выклікаюць засцярогі ў людзей — яны паводзяць сябе як агрэсіўныя людзі, якія не задаюць пытанні, а накідваюцца на суразмоўцаў, перакручваюць іхныя словы, выстаўляюць у кепскім святле. Дзіўна гэта ўсё. Агрэсіўная пазіцыя РПЦ вельмі моцна адбіваецца і на журналістах.
Але пры гэтым святарства тут «глядзіць у мора» і спадзяецца, што ўсе, хто не прыехаў, адумаюцца і ўсё ж прыбудуць».
Чаму не прыбылі грузіны і балгары, але прыехалі чэхі і сербы?
«Сапраўды, не прыехалі балгары і грузіны, не прыехаў Антыяхійскі патрыярхат — арабскія цэрквы. У антыяхійцаў канфлікт з Іерусалімскім патрыярхатам праз адзіны прыход у Катары, які адкрыў Іерусалімскі патрыярхат. Гэта парушыла адносіны, бо антыяхійцы лічаць Катар сваёй кананічнай тэрыторыяй. Вось праз гэтае парушэнне кананічных межаў яны ўжо некаторы час не могуць памірыцца. А грузіны вядомыя сваім ізаляцыянізмам — гэта замкнёныя этнаканфесійныя супольнасці, дзе няма прысутнасці іншых хрысціянскіх цэркваў. Ім добра самім з сабой, ім сусветнае праваслаўе мо не вельмі і патрэбна. Але з боку грузінскіх багасловаў быў ліст да Сінода. А Балгарская царква проста паказала, наколькі ў іх несур'ёзныя рашэнні – яны паведамілі, што не прыедуць, бо ў парадак дня не ўключаныя важныя тэмы. Але даруйце, вы ж самі ўдзельнічалі ў складанні парадку дня і падпісвалі яго. Словам, тут таксама штосьці дзіўнае.
А палякі, чэхі і славакі, сербы — цэрквы, традыцыйна блізкія да РПЦ гістарычна, яны прыехалі. Сербы спрабуюць ставіць пытанні пра статус Сабора, але робяць гэта ў яго межах, гледзячы іншым епіскапам у вочы.
У Евангеллі ад Матвея ёсць таксама гісторыя, дзе Хрыстос гаворыць пра 10 дзеваў. Яны былі разумныя і ўзялі з сабой алей у лямпах, а былі 5 неразумных дзеваў. І пакуль яны хадзілі куплялі алей, то прыйшоў жаніх і яны аказаліся па-за шлюбнай бяседай. І тут вельмі падобная сітуацыя — тыя цэрквы, якія абралі палітыку ізаляцыі, яны паводзяць сябе як неразумныя дзевы, якія па-за праваслаўем».
Ці ёсць на што спадзявацца беларусам ад Сабору?
Беларусам увогуле не трэба чакаць ад Сабору, ад Канстанцінопальскага патрыярха чагосьці. Трэба перастаць падаваць сябе як нейкі аб’ект праваслаўя, трэба рабіцца суб’ектам, жыць у кантэксце не замкнёнай групоўкі, а ў сусветным праваслаўі. Трэба рабіць самім.
Пытанне аўтакефаліі? Я б зняла яго з беларускага парадку дня. Трэба думаць пра тое, каб прадукаваць запатрабаваныя на сусветным узроўні ідэі, канцэпцыі, вобразы, метафары і сапраўды стаць нейкай заўважнай з’явай у сусветным праваслаўі, і тады пытанні «а што думае пра гэта Масква? А Канстанцінопаль?» знікнуць».
На што спадзяюцца ўкраінцы?
«Украіна тут добра прадстаўленая. Яны спадзяюцца, што нарэшце праблема іхняга расколу вырашыцца. Гэта не столькі пытанне аддзялення ад РПЦ, колькі пераадоленне таго раздзялення праваслаўнай царквы, якое існуе ва Украіне каля 25 гадоў — гэта суіснаванне дзвюх вялікіх і некалькіх дробных праваслаўных цэркваў, якія не знаходзяцца ў кананічных адносінах паміж сабой. За 25 гадоў нічога не змянілася, а пасля пачатку расійска-украінскай вайны многія прыходы прынялі рашэнне перайсці з кананічнай царквы у Кіеўскі патрыярхат. Сітуацыя балансу змяняецца на карысць нявызнанай царквы і сведчыць пра тое, што Масква выбрала няправільную стратэгію і не можа справіцца з пераадоленнем расколу. Таму можа спатрэбіцца дапамога Канстантынопальскага патрыярха. Магчыма, украінцы атрымаюць аўтакефалію».
Як арганізаваны побыт патрыярхаў? Чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго?

«Месца, дзе адбываецца Сабор — гэта фактычна вёска. Тут таннае харчаванне, побач мора, не люкс, адным словам. І гэта адзін з аргументаў, якія я чула ад расійскіх святароў, — маўляў, хіба гэта ўзровень? Патрыярхі на аўтобусах ездзяць, ходзяць пешкі, ніхто не прылятае на верталётах-самалётах. Так усё сціпла, што гэта не па ўзроўні нашых архіерэяў, якія прызвычыліся да іншага ўзроўню камфорту. Тут ты можаш падысці да іншага патрыярха ці любых епіскапаў, спытаць штосьці, ва ўсіх вельмі блізкія адносіны. А ад рускіх часта даводзілася чуць пра Канстантынопальскага патрыярха — вось, маўляў, які ж з яго патрыярх? Вы былі ў яго ў Стамбуле? Нейкая сціплая рэзідэнцыя, паглядзець няма на што — хіба гэта сусветная царква? Мы так сабе ўяўляем праваслаўе, каб усё было па-багатаму, а цяпер, паглядзеўшы на гэтых епіскапаў, якія кіруюць шматлікімі прыходамі і епархіямі і ходзяць тут пешкі, жывуць як звычайныя людзі, пачынаеш задумвацца, можа гэта і ёсць сапраўднае праваслаўе, якім яно павінна быць — без залатых купалоў?».

Арцём Гарбацэвіч.

воскресенье, 5 июня 2016 г.

ПРП. ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ. Дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі.

(Пры канцы ёсць спасылка на вельмі цікавы тэкст.)



Памяць 5 і 6 чэрвеня


Паходзіла святая Еўфрасіння са старажытнага роду полацкіх князёў, якія вялі пачатак ад князя Ізяслава – сына святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Нарадзілася яна каля 1104 года ў сям’і князя Георгія Усяславіча, сына Усяслава Полацкага, і княгіні Сафіі, дачкі Уладзіміра Манамаха. З дзіцячых гадоў Прадслава (гэта яе свецкае імя) уражвала выдатнымі здольнасцямі і выхаваннем. З дзяцінства мела вялікую любоў да малітвы і кніжнай навукі. Калі бацькі пачалі думаць пра шлюб дачкі, дванаццацігадовая Прадслава, адхіліўшы ўсялякія прапановы, цвёрда вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і прыняла пострыг у адным з полацкіх манастыроў з імем Еўфрасіння, у гонар прападобнай Еўфрасінні Александрыйскай.

вторник, 31 мая 2016 г.

ПРОТАІЕРЭЙ СЕРГІЙ ГАРДУН: "МОВА - ГЭТА ДУША НАРОДА."

(!!!Если не читаете на беларуском - на странице есть переводчик )


"МОВА – ГЭТА ДУША НАРОДА, І КАЛІ ЯНА ГІНЕ - МЫ СТРАЧВАЕМ ЧАСЦІНКУ СЯБЕ". 

НА БАЛЮЧЫЯ ПЫТАННІ ПРА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ АДКАЗАЎ ПРОТАІЕРЭЙ СЕРГІЙ ГАРДУН.



У пачатку красавіка беларусы развіталіся з апошнім народным паэтам нашай краіны – Нілам Гілевічам, які прысвяціў сваё жыццё адраджэнню беларускага слова, нашай мове. Паніхіда па пісьменніку адбылася ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска. Шмат слоў у гэты дзень гучала з амвона ад грамадскіх дзеячаў пра важнасць захавання роднай мовы. Сёння сітуацыя з беларускай мовай далёка ад нармальнай – яе любяць, называюць роднай, афіцыйна яна з’яўляецца адной з дзяржаўных моў, але размаўляюць на ёй адзінкі…Тым не менш, цікавасць да сваіх каранёў расце - беларусы вандруюць па свеце, знаёмяцца з рознымі культурамі і так ці інакш задумваюцца пра сваю ўласную нацыянальную адметнасць, калі ўзгадваюць непаўторную беларускую мову, пачынаюць яе вучыць і ўжываць. Але, не знаходзячы падтрымкі дзяржавы і грамадства ў сваіх намаганнях, моладзь пачынае ствараць і шукаць альтэрнаўтыўныя беларускамоўныя суполкі… ведаючы гэта, розныя палітычныя і рэлігійныя арганізацыі добра навучыліся выкарыстоўваць беларускую мову ў сваіх карыслівых мэтах. Пра гэта важна казаць, гэта важна разумець, каб беларуская мова не стала сродкам распальвання канфліктаў паміж суайчыннікамі.

Якая мова – родная? Як сёння любіць беларускую мову і праз гэта набліжацца да Хрыста, да любові да бліжніх? Чаму хрысціянін павінен спрыяць развіццю нацыянальнай культуры? Як атрымалася, што наша грамадства ў большасці сваёй не беларускамоўнае? На гэтыя і іншыя балючыя пытанні пра беларускую мову Sobor.by папрасіў адказаць клірыка мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, члена Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, протаіерэя Сергія Гардуна.

- Айцец Сергій, якая мова - родная? Некаторыя кажуць, што гэта мова, на якой сказаў першае слова. А некаторыя, дарэчы і тыя, хто лічыць беларускую мову роднай, прыходзяць да яе пасля заканчэння школы, універсітэта …

- Думаю, што родная мова з’яўляецца часткай нацыянальнай свядомасці. Калі чалавек усведамляе сябе беларусам, то гэта значыць, што яго родная мова – беларуская. Хаця цяпер часта бывае, што родную мову чалавек ведае горш за іншую мову. Ён усведамляе, што яна яго родная мова, але ён яе не ведае, і гэта кепска і сорамна. Чалавек пачынае яе вывучаць і потым авалодвае ёю і нармальна карыстаецца, размаўляе. Часам гэта бывае масавай з’явай.

Ёсць добры прыклад з яўрэямі, які можа надаць нам аптымізму. Пакуль не было дзяржавы Ізраіль (а яе не было многія-многія стагоддзі, бо яна перастала існаваць у 70-м годзе нашай эры і зноў з’явілася толькі ў сярэдзіне 20 стагоддзя), яўрэі жылі па ўсім свеце і некаторыя з іх сваю мову ведалі, ёй карысталіся, а некаторыя (і такіх, напэўна, была большасць) не ведалі сваёй мовы. А калі з’явілася дзяржава і яўрэі сталі масава ў Ізраіль выязджаць, то была прынята пастанова, што дзяржаўнай мовай там павінна быць яўрэйская – іўрыт. Ад тых, якія толькі хочуць пераехаць у Ізраіль, патрабуецца нейкі ўзровень мовы, а там зразумела, што ён удасканальваецца. Мова, якая амаль згінула, яна адроджана цяпер у Ізраілі і паўнавартасна функцыянуе ва ўсіх сферах жыцця. Менавiта таму, што яўрэі ўсведамляюць,што гэта іх родная мова і яе трэба ведаць.

Зноў жа, у Ізраілі часта можна чуць рускую мову – ёсць там і свая рускамоўная газета, тэлеканал і радыё… Дзяржава ўлічвае тое, што ў краіне ёсць пэўная частка людзей, якія дзяржаўную мову ведаюць, але ў якіх ёсць патрэба працягваць ужываць тую мову, з якой яны выраслі, якая ў побытавым плане была для іх фактычна роднай. Так што карыстанне дзяржаўнай мовай і роднай мовай не адымае магчымасці карыстацца і іншымі мовамі, якія могуць быць распаўсюджаны. Любая дзяржава павінна гэта ўлічваць.

Хацелася б падкрэсліць, што кожная нацыянальная дзяржава (а Беларусь, безумоўна, такой з’яўляецца) павінна ствараць найлепшыя ўмовы для паўнавартаснага развіцця і функцыявання роднай мовы, разам з тым даючы магчымасць карыстацца рознымі мовамі. У беларускім грамадстве для гэтага яшчэ многа трэба зрабіць. У тым ліку можна згадаць Закон аб мовах, які распрацоўваў Ніл Гілевіч і які быў забыты (Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", 1990 г.,ён прадугледжваў этапы беларусізацыі грамадства і надаваў афіцыйны статус беларускай мове - Р). У той час Ніл Гілевіч, як і мітрапаліт Філарэт, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі - яны гэты закон разам прымалі. Мітрапаліт Філарэт заўжды з павагай ставіўся да беларускай мовы, ён, дарэчы, благаславіў утварэнне Беларускай Біблейскай камісіі, якая зрабіла ўжо многа перакладаў тэкстаў Свяшчэннага Пісання на беларускую мову.

- У сучаснай сітуацыі, калі ў нашай краіне большасць людзей усё ж такі рускамоўная, шмат у каго ўзнікае пытанне: ці беларуская мова не раз’ядноўвае наша грамадства?

На жаль, такія меркаванні існуюць. На жаль. Я з гэтымі меркаваннямі ніяк не згодны. Калі глядзець вельмі-вельмі павярхоўна, то гэта можа здасца так: ну, праўда, большасць людзей размаўляе па-руску, меншасць – па-беларуску, на што ж гэтую меншасць цярпець, ці не лепш ад яе адмовіцца?…

Я прывяду такую аналогію. Цяпер большасць нашага насельніцтва лічыць сябе людзьмі веруючымі. Але, калі мы паглядзім на сітуацыю 40-50 гадоў таму, то тады большасць людзей сказалі б, што яны не маюць ніякага дачынення да Царквы і што ў Бога не вераць, бо такая была афіцыйная ідэалогія і не многія адважваліся ісці супраць яе.

Я ўспамінаю свае школьныя гады, калі мяне выклікала настаўніца, класны кіраўнік, і казала: “Сярожа, нашто ты ў царкву ходзіш? Ты ж бачыш, што твае равеснікі туды не ходзяць, што мала хто туды ходзіць. Ты ж бачыш, што ўсё гэта гіне і прападае, што тут няма ніякай будучыні і перспектывы!”. І так яно сапраўды выглядала. Тым не менш я цвёрда ўжо тады верыў, што ў Царкве ёсць Ісціна, і што незалежна ад таго, ці гэтую Ісціну ведаюць і разумеюць і ідуць за ёй большасць ці меншасць - калі ты чалавек сумленны, калі ты хочаш жыць сумленна, то ты павінен жыць па-праўдзе, па Ісціне. І нават чым больш гэтую Ісціну душаць, чым больш яе хочуць знішчыць, тым больш ты павінен яе абараняць. І гэта было адной з важных прычын, чаму я ў 8-м класе вырашыў стаць свяшчэннікам, хаця перад гэтым у мяне была мара стаць настаўнікам. Але калі я ўсвядоміў, што Хрыстос – гэта найвышэйшая Ісціна, і што гэтай Ісціне не даюць месца ў жыцці, то я павінен гэтаму прысвяціць сваё жыццё. Так я вырашыў.

Дык вось, абсалютна ясна, што рэчы гэтыя не зусім параўнальныя: ісціна Хрыстова і Царква і – мова. Тым не менш ёсць аспекты паміж гэтымі дзвюма катэгорыямі, якія параўноўваць можна. Калі проста задацца пытаннем: а сітуацыя, якая ёсць зараз з мовай– ці яна правільная, ці не? Як яно павінна быць па-праўдзе, па ісціне?

Усё ж такі як правільна ў сучаснай сітуацыі ставіцца да беларускай мовы, каб яна напаўняла любоўю і набліжала да Хрыста?

- Я упэўнены, што для веруючага чалавека , для хрысціяніна, усё павінна ўспрымацца ў святле Ісціны Хрыстовай, у святле Боскага Адкрыцця. Гэта значыць, што, па-першае, мы павінны ўспрымаць мову як дар Божы (як і розум, памяць, нашы здольнасці ). Мова дапамагае нам у кантактах, яна збліжае людзей.

Па-другое, мова – гэта культурны здабытак народа. Кожны народ у працэсе свайго існавання, як ён стварыў народныя песні і казкі, танцы – так і неад’емны атрыбут кожнага народа – гэта яго мова. Таму, калі мы падыходзім да мовы ў святле Боскага Адкрыцця і глядзім на яе як на культурны і духоўны здабытак народа, то гэтым мы выконваем запаведзь Божую пра любоў да бліжняга. Член маёй сям’і – гэта мой бліжні, мой сваяк – гэта, безумоўна, мой бліжні, калега па працы - таксама. Але ж мой бліжні – гэта ж таксама і мой суайчыннік. Таму любоў да бліжняга – гэта і любоў да свайго народа, да сваёй зямлі, да сваёй мовы, да сваёй гісторыі. Гэта павінна гарманічна спалучацца ў веруючага чалавека.

Як атрымалася, што наша грамадства ў большасці сваёй не беларускамоўнае?

- Я застаў яшчэ той час і сам вырас у такім асяроддзі, калі да паступлення ў школу я не чуў іншай мовы, акрамя мясцовай вясковай мовы. Гэта было вялікае сяло, дзе я вырас – 4 тысячы насельніцтва, але ўсе мае сваякі не ўмелі размаўляць па-руску. Іх дзяцінства прайшло перад вайною, за польскім часам, калі ў школах яны вучыліся на польскай мове, якую пасля школы забылі. Размаўлялі яны на сваёй вясковай мове, а рускую нідзе не вывучалі. І так гаварылі ўсе. А школа мая з першага класа была рускамоўная – бацькі перажывалі, што я не зразумею мовы, бо радыё і тэлевізара ў нас не было.

Я толькі з 4-га класа пачаў на рускай мове размаўляць. Мне нават неяк сорамна было па-руску гаварыць, ненатуральна. А некаторых слоў я і проста саромеўся, мне яны здаваліся непрыстойнымі. Напрыклад, слова “как”. Ну абсалютна ж непрыстойнае слова! “Як” – вось гэта нармальные слова. Я аж чырванеў, калі мне трэба было “как” прамаўляць.

Калі я стаў трохі падрастаць, я стаў шукаць адказ на пытанне: як атрымалася, што наша грамадства ў большасці сваёй не беларускамоўнае? І знайшоў адказ. Аказалася, што гэта так у выніку савецкай палітыкі. У хрушчоўскія гады было масавае закрыццё беларускамоўных школ і масавы іх пераход на рускую мову з-за таго, што 20 з’езд КПСС прыняў праграму, што праз 20 гадоў будзе пабудаваны камунізм, а пры ім павінен быць працэс зліцця нацый. Ясна, што цяжка зліць грузінскую мову з рускай – яны занадта розныя. Таму першай такой рэспублікай ўзорнай, якую выбралі, была Беларусь. Палічылі, што беларуская мова найбліжэйшая да рускай і яна можа лягчэй з ёй зліцца.

Беларусь хацелі зрабіць і самай першай атэістычнай рэспублікай у Савецкім Саюзе. Вось лічылі, што беларусы найбольш падатлівыя. І Хрушчоў жа абяцаў апошняга папа паказаць па тэлебачанні, і паказаць, што мовы паступова гінуць, што камуністычнае вучэнне апраўдваецца.

Таму пачалося масавае закрыццё беларускіх школ у Беларусі. Ужо ў 80-я гады ў гарадах не было школ з беларускай мовай навучання. Яны ўжо потым паадкрываліся, у 90-я гады ў працэсе беларусізацыі, і зараз трошкі ёсць.

Ведаючы, што ўсё гэта рабілася ў адпаведнасці з жудаснай камуністычнай ідэалогіяй, якая праводзіла раскулачванне, адпраўляла людзей у канцлагеры, прапагандавала ідэю класавай барацьбы, усведамляючы гэта, нельга не імкнуцца аднавіць гістарычную справядлівасць! У гэтым таксама прызванне і абавязак хрысціяніна, на мой погляд.

Хтосьці можа падумаць, што зліццё нацый у адзіную, але са Хрыстом, гэта добрая падзея. Ці не перашкаджае ў гэтым мова?

- Зліццё нацый, калі яно адбываецца як аб’ектыўны працэс, то адбываецца яно абсалютна незаўважна – незадаволеных людзей няма. А ў нас гэтая русіфікацыя была запраграмавана, яна спецыяльна праводзілася. І ўжо таму гэты працэс нельга лічыць аб’ектыўным.

Па-другое, сам па сабе гэты працэс (зліцця нацый у адзіную – Р.) незалежна ад таго, якімі метадамі ён робіцца - ён добры ці кепскі? Я думаю, што ён хутчэй адмоўны. У французаў ёць такая прыказка: “Яшчэ адна мова – яшчэ адна галава”. Гэта азначае, што ў кожнай мове ёсць нейкія нюансы, якія той ці іншы аспект дазваляюць выказаць чысцей, прыгажэй. Ёсць у нас такая чыровоная кіслая ягада – па-руску “клюква”. А па-беларуску яна называецца вельмі прыгожа – журавіны. Бачыце, як прыгожа гучыць – журавіна, журавіначка! З клюквай гэта неяк не вяжацца… У кожнай мове ёсць сваё хараство.

Неяк, памятаеце, Ламаносаў разважаў, на якой мове лепш з Богам размаўляць, на якой – з жанчынамі, а на якой – навуковыя размовы весці...

Мова – гэта душа народа, і калі яна гіне, то мы нейкімі становімся не такімі. Мы страчваем часцінку сябе.

Дзякуй, айцец Сергій! Напрыканцы, што Вы пажадаеце нашым чытачам?

- Нам усім не трэба быць Іванамі, якія не памятаюць свайго радства. Нам трэба памятаць, што мы беларусы, трэба ведаць, што мы жывем у Беларусі і гэта, дарэчы, запісана ў такім важным царкоўным дакуменце: “Основы социальной концепции РПЦ”, дзе сказана, што праваслаўны хрысціянін павінен спрыяць развіццю нацыянальнай культуры і мовы. Вось давайце ўсе гэтым і будзем займацца!

З протаіерэем Сергіем Гардуном гутарыла Ганна Грыгаран. Поўную версію размовы глядзіце ў відэа. 

Працяг паднятай тэмы будзе ў наступных матэрыялах (сачыце за навінамі на сайце)! Калі ў вас ёсць прапановы і пытанні на тэму беларускай мовы - дасылайце іх на lochicas@gmail.com з пазнакай "Беларуская мова".
Крыніца sobor.by