(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

воскресенье, 15 ноября 2015 г.

АБУРЭННЕ.

 Сёння ўвечары хадзіў у храм да службы. У вініку пачуццё, з якім па заканчэнні выйшаў - абурэнне! Не службай, канешне, а вось чым.
 Пасля акафіста выйшаў, здаецца, дыякан, каб прачытаць пропаведзь. Ён менавіта чытаў яе, то бок гэта не яго словы; але паколькі не было зроблена ніякіх папярэдніх каментараў і абмовак, таму нешта з таго, што чыталася, і вызвала абурэнне. Тое, напрыклад, калі ён ужываў некалькі разоў выраз "наша Радзіма, Расея...". Гэта беларусам гавораць! Былі і яшчэ дзіўныя моманты. Першы касманаўт, аказваецца, ёсць заслуга Расеі (а не супольнасці народаў, якія тады складалі дзяржаву пад назвай СССР). І яшчэ больш дзіўнае: перамога ў Вялікай Айчыннай Вайне таксама здабытак Расеі (а не народаў, якія ўваходзілі ў склад 15-ці рэспублік Саюза). Як абразу гэта могуць успрыняць Беларусь (страціўшыя траціну насельніцтва праз гэтую вайну), Украіна (пра якую, як чытаў у сеціве, Пуцін яшчэ за некалькі год да цяперашняга канфлікту гаварыў, што і без яе выйгралі б вайну), Грузія... (Дарэчы, расейцы любяць гаварыць, што на Захадзе перапісваюць гісторыю другой сусветнай. Можа так і ёсць, але паглядзіце (звярніце ўвагу!) на вышэй сказанае, як яе перапісвае Расея!).
 Было і яшчэ, ужо не грамадска-палітачнае. Калі палёт першага чалавека ў космас быў названы, як перамога чалавечага духу. Здаецца мне, у праваслаўі слова "духоўнасць" у сваім значэнні адрозніваецца ад таго, што пад ім мае на увазе свецкі мір. І ўжываць гэтае слова ў дачыненні да свецкай падзеі (няхай і вялікай) не карэктна як мінімум.
 Карацей кажучы, пропаведзь сённяшняя здзівіла, узрушыла і прынесла вось гэткія думкі дый пачуцці.

Сегодня вечером ходил в храм на службу. В результате чувство, с которым вышел по окончании - возмущение! Не службой, конечно, а вот чем.
После акафиста вышел, кажется, дьякон, чтобы прочитать проповедь. Он именно читал её, т.е. эти слова - не его. Но поскольку не было сделано никаких предварительных комментариев и оговорок, то кое-что из того, что читалось, и возмутило. То, к примеру. когда он несколько раз употреблял фразу "наша Родина, Россия...". Это белорусам говорилось! Были и ещё странные моменты. Первый космонавт, оказывается, - это заслуга Росии (а не сообщества народов, которые тогда составляли государство под названием СССР). И ещё более странное: победа в Великой Отечественной Войне тоже завоевание России (а не народов, которые входили в состав 15-ти республик Союза). Как оскорбление это могут воспринять Беларусь (которая в этой войне потеряла треть населения), Украина (про которую, как читал в сети, Путин ещё за несколько лет до теперешнего конфликта говорил, что и без неё выиграли бы войну), Грузия... (Кстати, россияне любят говорить, что на Западе переписывают историю второй мировой. Может и так, но посмотрите (обратите внимание!) на вышесказанное, как её переписывает Россия!).
Было и ещё, уже не общественно-политическое. Когда полёт в космос первого человека был назван "победой человеческого духа". Кажется мне, в православии слово "духовность" в своём значении отличается от того, что подразумевает под ним светский мир. И употреблять это слово в отношении к светскому событию (пусть и великому) по меньшей мере не корректно.
Короче говоря, проповедь сегодняшняя удивила, возмутила и добавила такие вот мысли.
P.S. Если из России кто читает, прошу прощения за некоторый резковатый тон местами.