(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

четверг, 3 декабря 2015 г.

УВЯДЗЕННЕ Ў ХРАМ ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ.

Трапар свята


Сёння міласці Божай прадвыяўленне / і прадказанне спасення людзей, / бо ў храме Божым ясна Дзева з'яўляецца / і Хрыста ўсім прадвяшчае. / І мы ўсклікнем Ёй голасна: / радуйся, здзяйсненне // прамышлення Стварыцеля.




















Кандак свята


Прачысты храм Спасіцелеў, / шматкаштоўны хорам і Дзева, / свяшчэнная скарбніца славы Божае, /сёння ўводзіцца ў дом Гасподні, уводзячы з Сабою благадаць, / што ў Духу Божым, / Яе ж апяваюць Ангелы Божыя: // Яна ёсць Жыллё Нябеснае.


Задастойнік свята


Ангелы, уваходжанне Прачыстае ўбачыўшы, дзівіліся: як Дзева ўвайшла ў Святое Святых.
Да адушаўлёнага Божага Ківота няхай ніяк не дакранецца рука нячыстых, вусны ж верных нямоўчна Багародзіцы словы Ангела спяваючы, з радасцю няхай усклікнуць: "Сапраўды вышэйшая за ўсіх ты, Дзева Чыстая".


Евангельскае чытанне

(Лк., 54 зач., 10, 38-42; 11, 27-28).

У той час зайшоў Іісус у адно паселішча; і жанчына нейкая, імем Марфа, прыняла Яго ў дом свой; і была ў яе сястра, што звалася Марыя, якая, сеўшы каля ног Іісуса, слухала слова Яго. Марфа ж клапацілася, каб найлепш услужыць, і, падышоўшы, сказала: Госпадзі! ці ж не абыякава Табе, што сястра мая адну мяне пакіінула ўслужваць? Скажы ёй, каб дапамагла мне. Іісус жа сказаў ёй у адказ: Марфа! Марфа! ты клапоцішся і турбуешся пра многае, а толькі адно патрэбна; Марыя ж выбрала добрую долю, якая не адымецца ў яе.
І сталася: калі Ён гаварыў гэта, адна жанчына з натоўпу, узвысіўшы голас, сказала Яму: блажэннае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія Ты ссаў. А Ён сказаў: тым больш блажэнныя тыя, што слухаюць слова Божае і выконваюць яго.



Комментариев нет:

Отправить комментарий