(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

четверг, 28 июля 2016 г.

У. СЫРАКОМЛЯ

 "Гартаў" учора Яндэкс-карты і выпадкова натрапіў на вуліцу імя Уладзіслава Сыракомлі (у Пінску) - быў прыемна ўражаны! Нечакана! Сыракомля - выбітны беларус: паэт, празаік, публіцыст, краязнавец, гісторык 19 ст. Але і такія беларусы вельмі часта знаходзяцца па-за межамі нашай нацыянальнай самасвядомасці (я, напрыклад, пачуў гэтае імя летась толькі; пашанціла набыць і кнігу), а тут - вуліца! 
 Творчасць (тое, што паспеў прачытаць) таксама ўразіла. Ніжэй можна крыху пачытаць ды па спасылцы спампаваць кнігу.


Гімн да Найсвяцейшай Панны
ў Вострай Браме

Маці, Ты клічаш маліцца
Нас у няздарнасці горкай.
Ты над ліцвінскай сталіцай
Свецішся ранішняй зоркай.
Глянь на натоўп, што ўтрапёна
Хоча абраз Твой прывеціць.
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці!
Неба высокага Пані!
Глянь на наш род чалавечы:
Сэрцы нам смутак параніў,
Хто нашы сэрцы палечыць?
Хто нас пяшчотай агорне
Найласкавейшай на свеце?
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.
Кожны, хто хворы, бяздольны,
Аб Тваёй літасці моліць,
Хто ж нас прытуліць спатольна,
Хто нашы раны загоіць?
Ласка Твая — цуд натхнёны —
Гойным бальзамам ільецца.
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.
Грэшныя ў путах падману
I неспатольнае смагі 
Ўзняць свае вочы на Панну
Нават не маем адвагі.
Дай нам надзею ў палоне,
Выблытай з грэшнае сеці.
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.
Цісне калі нас хвароба,
Сына Ты ўпрошвай зычліва,
Благаславі земляроба,
Благаславі плён на нівах,
Благаславі край наш родны
I апрані яго ў квецень!
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.
Матчына ласка без меры
Ежай стаецца галодным:
Бедныя сем’і па веры
Просяць аб хлебе штодзённым.
Здольная ў зорнай кароне
Ўсіх у патрэбе прыкмеціць,
Маці! Тваёй абароне
Мы аддаемся, як дзеці.

1858

Ці вось яшчэ ўрывачак з "Сядзібы Залуча":


"Адзінокая, са старым дамком, ані адным дрэвам не прыцененая наднёманская сядзіба, што бачыла маю раннюю маладосць, не багатая на падзеі, але поўная ўсякіх пачуццяў, уражанняў, памятак з малых і сталых гадоў майго жыцця; сядзіба, сама назва якой звязана са столькімі маімі ўспамінамі, якая прыняла мяне дзіцем, песціла, калі стаў хлопцам, а потым выхавала з мяне, мусіць, аж занадта сур’ёзнага чалавека, — ад цябе пачынаю я сваю вандроўку, табе належыць першая старонка ў гэтай кніжцы! Хлеб з тваіх пясчаных палёў карміў маё цела, твае панурыя лясы, квяцістыя лугі, ні з чым не зраўняныя салоўкі выхавалі ў маёй душы замілаванне да красы нашай прыроды, тваёй самотнай глушы ўдзячны я за тое, што палюбіў песні і кнігі, у якіх бачу ўсю сваю будучыню. У падзяку за ўсё гэта я пашукаю ў зніклых вяках сляды тваёй мінуўшчыны — не гістарычных падзей, бо нам з табой не суджана было адыграць нейкай важнай ролі ў свеце. Вось я разгортваю геаграфічную карту і, сочачы за бегам Нёмана, шукаю месца, дзе ты ляжыш…"

СПАСЫЛКА, КАБ СПАМПАВАЦЬ КНІГУ, ТУТ

Комментариев нет:

Отправить комментарий