(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

среда, 28 октября 2015 г.

ВЕРА І ПАЛІТЫКА.

 Сустрэў сёння свайго аднакласніка. Не сябры, але ж паразмаўляць пра сёе-тое - больш, чым "Вітаю! Як справы?" - атрымоўваецца. Між іншым закранулі і пытанні веры - знешнюю яе частку, дакладней. І вось якім чынам. Знаёмы жыве ў іншым горадзе, таму пра пэуныя рэчы і не ведае нешта. Я распавёў яму пра храм, што пабудаваны ў парку; што там ужо ідуць службы. Ён спытаў яшчэ пра адзін. Нешта сам раскзаў. Потым сказаў, што храмы - гэта добра, але ў чалавека і ўнутры павінна штосьці яшчэ быць. Я спытаў, ці слухае ён лекцыі айца Андрэя Кураева і прафесара Осіпава; ён - ці слухаю я выступы нейкага святара. Адказваю, што не, не слухаю. Чаму? Маючы на ўвазе, што мне дастаткова вышэйазначаных лектараў, кажу, што не слухаю таму, што цяпер шмат хто блытае веру і палітыку, а мне ў веры толькі яна і патрэбная. А ён - дзіўна! - адразу і ўзрушана пачаў давадзіць мне, што як жа вера без палітыкі, як я дазнаюся, за каго галасаваць! 
Разумею, што і палітыка патрэбна, але ж тут - падмена паняткаў!  Успрымаць палітыку неад'емнай часткай веры! І вось якая выснова з гэтага: а сапраўды, шмат хто гэтак мяркуе! Шмат хто з праваслаўных на падсвядомым узроўні лічыць, што, напрыклад, выказвацца супраць дзеянняў уладаў Расеі - гэта ісці супраць веры!!!
Размова наша хутка скончылася. У тым ліку і таму, што узаемнае непаразуменне было ўвачавідкі.
P.S. У адну з апошніх нашых сустрэч ён прапанаваў мне нейкую кнігу адыёзнага, як на мой погляд, Мікалая Старыкава. І яшчэ, як падаецца, ён шчыльненька гэтак кантактуе з цяперашнім расейскім інфармацыйным полем. Ці не адтуль гэтыя яго меркаванні?



Сегодня встретил своего одноклассника. Не друзья, но поговорить про то-сё - более, чем "Привет! Как дела?" - получается. Среди прочего затронули и вопросы веры - внешнюю её часть, точнее. И вот как. Знакомый живёт в другом городе, потому про некоторые вещи здесь что-то и не знает. Я рассказал ему о храме, который построили в парке; что там уже идут службы. Он спросил ещё про один. Что-то сам рассказал. Потом сказал, что храмы - это хорошо, но у человека и внутри должно что-то ещё быть. Я спросил, слушает ли он лекции отца Андрея Кураева и профессора Осипова; он - слушаю ли я выступления какого-то священника. Отвечаю, что нет, не слушаю. Почему? Имея ввиду, что мне достаточно вышеперечисленных лекторов, говорю, что не слушаю потому, что теперь многие путают веру и политику, а мне в вере только она и нужна. А он - удивительно! - сразу и возбуждённо начал доказывать мне, что как же вера без политики, как я буду знать, за кого голосовать!
Понимаю, что и политика необходима, но здесь - подмена понятий! Воспринимать политику неотъемлемой частью веры! И вот какой вывод из этого: а ведь действительно, многие так считают! Многие православные на подсознательном уровне думают, что, например, высказываться против действий властей России, значит идти против веры!!!
Разговор наш быстро окончился. Ещё и потому, что взаимное непонимание было очевидным.
P.S. В одну из последних наших встреч он предлагал мне прочесть книгу одиозного, на мой взгляд, Николая Старикова. И ещё, как кажется, он плотно так контактирует с теперешним российским информационным полем. Не оттуда ли эти его мнения?