(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

вторник, 23 февраля 2016 г.

23 ЛЮТАГА.

Міхаіл Сэндэр: Чаму я не хачу, каб мяне віншавалі з 23 лютага

Вядома ж, вы з найлепшых памкненняў хочаце павіншаваць каханых мужчын. І многім мужчынам гэтага дастаткова — яны не будуць задумвацца пра сэнс гэтай даты і, адпаведна, пра ўсю абсурднасць такога віншавання. Кожны сам мае права вырашаць, чаму радавацца, якія даты адзначаць і каго з чым віншаваць. Многія людзі інертна ідуць за традыцыямі, і ім зусім не важна, адкуль гэтыя традыцыі ўзяліся і што яны сімвалізуюць. Такія людзі звычайна кажуць мне, што я занадта шмат запарваюся і што не трэба ўсё так аналізаваць. Але я па-іншаму не магу. Якая б моцная ні была традыцыя — здаровы сэнс для мяне важнейшы. Любое свята, любая чырвоная дата — гэта сімвал. І калі вас з ім віншуюць, а вы прымаеце віншаванне, вы выказвае пасіўную падтрымку гэтай гістарычнай падзеі і ўсяго, што яна сімвалізуе.
Такім чынам, якія ў мяне прэтэнзіі да даты 23 лютага? Іх тры.

Прэтэнзія 1: Я не камуніст


Дата 23 лютага сімвалізуе стварэнне ў 1918 годзе ў Расіі новай арміі, падкантрольнай ураду бальшавікоў, які прыйшоў да ўлады пасля кастрычніцкай рэвалюцыі. (Рэальна дата 23 лютага дрэнна адпавядае гістарычным падзеям, але сутнасць не ў гэтым.) У момант захопу камуністамі ўлады Расійская імперыя знаходзілася ў станевайны з Аўстра-Венгрыяй, Германіяй, Турцыяй і Балгарыяй, чые войскі імкліва прасоўваліся на ўсход. Расійскія ўзброеныя сілы, раней лаяльныя імператару, былі дэмаралізаваныя. Многія палкі адмаўляліся падпарадкоўвацца ўладзе бальшавікоў, дэзерціравалі, адступалі і здаваліся без бою. З такім войскам расійцы не толькі прайгралі б вайну, але і бальшавіцкая ўлада б доўга не пратрымалася.
На гэтай глебе бальшавікі пачалі ствараць новую, «ідэалагічна правільную» армію. Асновай яе сталі добраахвотнікіЧырвонай гвардыі, якія ваявалі супраць царскай арміі ў грамадзянскай вайне, і назвай яе стала «Рабоча-сялянская Чырвоная армія». Праўда, так хутка сфармаваць і навучыць новую армію, каб яшчэ і вайну не прайграць, было проста нерэальна. Войскі цэнтральных дзяржаў знішчылі б яе яшчэ ў зародку, бальшавікам давялося б капітуляваць, аддаваць тэрыторыі імперыі, а потым заставацца сам-насам з рэшткамі царскай арміі, якая б іх хуценька дабіла і вярнула ўладу цара. Таму Ленін вырашыў пайсці на меншыя страты і капітуляваць адразу, адмовіўшыся ад заваяваных раней Расіяй тэрыторый сучасных Фінляндыі, Курляндыі, Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны, Прусіі і іншых. Гэтая велізарная для расійскага вялікадзяржаўніцтва ахвяра дазволіла бальшавікам выйграць час, каб спакойна сфармаваць сваю Чырвоную армію і ўмацаваць свой камуністычны ўрад, зааднорасстраляўшы царскую сям’ю, каб канчаткова закрыць раялістам усе дарогі назад.
Ну і вось пытанне: чаму мяне, зусім не камуніста, а прагрэсіўнага ліберала, касмапаліта, трэба віншаваць з 23 лютага, гадавінай стварэння бальшавіцкай арміі, рукамі якой такіх, як я, калісьці расстрэльвалі ці высылалі ў Сібір?

Прэтэнзія 2: Я — беларус


http://ddt.baranovichi.edu.by/sm.aspx?guid=1873
І тут гаворка зусім не пра тое, што стварэнне Чырвонай арміі не мела дачынення да Беларусі, якая ў той час як раз была аддзеленая ад Расійскай імперыі. Наадварот, яно мела вельмі нават важнае, аднак адмоўнае значэнне як для беларускай, так і для ўкраінскай незалежнасці. На радасць бальшавікам, Цэнтральныя дзяржавы ў выніку ўсё ж прайгралі вайну сіламАнтанты, якія не здаліся разам з Расіяй. Гэта дазволіла ўраду Савецкай Расіі ануляваць раней падпісанае мірнае пагадненне і ўвесці ў 1919 годзе войскі ўжо сфармаванай Чырвонай арміі назад на раней прайграныя ў вайне тэрыторыі.
А што паміж гэтым было на тых тэрыторыях? За гэты час там былі абвешчаныя некалькі незалежных дзяржаў, у прыватнасці Польшча, Фінляндыя, Украіна і так і непрызнаная міжнароднай супольнасцю Беларуская Народная Рэспубліка. І вось праз уварванне Чырвонай арміі апошнія са згаданых былі ліквідаваныя, а на іх месцы бальшавікі стварылі падкантрольныя Маскве Беларускую і Украінскую ССР, якія неўзабаве былі «добраахвотна» ўключаныя ў склад новаспечанага пралетарскага раю пад назвай СССР.
Дык як жа я, беларус, павінен ставіцца да віншавання сябе з гадавінай стварэння Чырвонай арміі, 23 лютага? Атрымліваецца, мяне віншуюць з днём нараджэння замежнай арміі камуністаў, якая адразу ж пасля свайго ўтварэння перашкодзіла здабыццю маёй радзімай незалежнасці і зацягнула маіх продкаў на пакаленні ў савок, з наступствамі якога я цяпер змагаюся.
ПОЎНЫ ТЭКСТ ТУТ. Асабіста мяне зачапілі тыя словы, што вышэй, а астатнія, па спасылцы, у асноўным не спадабаліся.

Комментариев нет:

Отправить комментарий