(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

воскресенье, 21 февраля 2016 г.

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.

***
Народу можа засціць зрок
Без дай прычыны
Ды бачыць Госпад кожны крок
На звод Айчыны.

У вочы вам адплаты час
Зірне сурова.
Каб дзеці апраўдалі вас -
Вярніце Мову!

Няма пачаткаў і канцоў,
Усё - працяг.
Каб не ўскіпела у жылах кроў -
Вярніце Сцяг!

Улады сверб, што вас скубе,
І славы сверб -
Пакіньце ўсё сваё сабе -
Вярніце Герб!

Дальбог, пра гэта не са зла
Малюся ў скрусе,
А каб зямля вас прыняла
На Беларусі!